раёнах. Акцэнталагічны варыянт бэкас як вынік польскага ўплыву адзначаецца ў Бярозаўскім, Камянецкім, Гродзенскім раёнах з працягам на тэрыторыі Украіны 14.
У прымыкаючых да Літвы раёнах у межах дыялектнай зоны адзначаецца лексема шпара 'ракавіна капыта'. Па паходжанні ўзыходзіць да польск. szpar, szpara 'шчыліна' (Брукнэр, 552). Лексема шпара адсутнічае на поўначы зоны, дзе, як і ў астатніх гаворках, пераважаюць найменні ракавіна, ратвіца, міжракаціца і інш. Адзінкавае ўтварэнне лексемы шпара фіксуецца ў Камянецкім раёне. У тым жа значэнні, але ў форме множнага ліку, а таксама з паметай перан. 'прамежак між пальцамі' лексема шпары адзначаецца ў Іўеўскім, Мастоўскім, Воранаўскім, Астравецкім, Навагрудскім, Гарадзецкім раёнах (СПЗБ, 5).
На поўначы заходняй дыялектнай зоны на сумежжы з Літвой атрымала пашырэнне і лексема яжгур, якая ўжываецца для наймення ярша. Паходжанне яе звязана з літ. ačgaras, adžgaras, judzgoris 'тж' (ЭСБМ, 1, 95). Пашырэнне варыянтаў гэтай лексемы ў зоне абмежаванае: яны займаюць даволі суцэльны і кампактны востраў у паўночнай частцы зоны і часткова суседніх з ім раёнах Віцебскай вобласці. Супрацьпастаўляюцца агульнапашыраным у астатніх гаворках Беларусі найменням ёрш, ерш і інш.
Выступае лексема пераважна ў варыянце з пачатковым [ja]: яжгур (Смаргонскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Браслаўскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Полацкі раёны), іжгур (Чашніцкі) і ў блізкіх да яго па сваёй аснове — яджгур (Ушацкі), яжтур (Пастаўскі), яжгар (Шчучынскі раён). Пераважнае ўжыванне лексем з пачатковым [ja] тлумачыцца ўплывам польскай мовы (параўн. польск. jażdż, jazgarz 'тж') або тым, што ў літоўскіх гаворках [j] амаль заўсёды папярэднічае пачатковаму галоснаму. Варынты яжгур, яжґур, ячгур 'ёрш' фіксуюцца ў Глыбоцкім, Мядзельскім, Браслаўскім, Пастаўскім, Смаргонскім раёнах (СПЗБ, 5). З пачатковым [а] занатаваны варыянты ажгур (Пастаўскі) і аджгір (Уздзенскі раён). Варыянт ужгур з пераходам [а>у] мае месца ў Астравецкім раёне, а ў Ваўкавыскім раёне адзначаны
14 Аб варыянтах і пашырэнні лексемы ў гаворках украінскага Палесся гл.: Никончук Н. В. Полесские названия птиц // Лексика Полесья. М., 1968. С. 441.
76 👁