Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ЧЫРЫВА'ЛЬ м. Пузаты мужчына. Гэтому чырывалю i зогнутыса важко. Асабовічы Пін. Наш брыгадір такый чырываль, шчо ледь поворочваецца. Барычэвічы Пін. П. A. Міхайлаў 3 ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКІХ ГАНЧАРОУ (апрацоўка гліны) Для в'ырабу глінянага начыння сыравіну неабходна вельмі старанна апрацаваць. Усе лексічныя абазначэнні ў мове беларускіх ганчароў, якія датычаць працэсу апрацоўкі гліны, падзяляюцца на дзве трупы: агульныя i канкрэтныя. Сярод а г у л ь н ых абазначэнняў працэсу падрыхтоўкі сыравіны для фармавання гліняных вырабаў намі запісаны наступныя: гатовіць (готовіті— 20!) — 2, 7, 9ў 12, загатовіць — 6, прьігатовіць — 16, прыгатаўляць — 17, 23, гатаваць— 14, уготбулівать, віготоваті— 20, вырабіць — 13. Лепш гліна вырабіцца верхніца (13). Прыгатовіў гліну да работы (16). Трэба віготоваті гліну (20). Кажу суседу: «Пайду прыгатаўляць гліну» (17). Астатняя лексіка, якой абазпачаюцда разнастайныя прадметы i дзеянні, звязаныя з падрыхтоўкай фармовачнай масы, адносіцца да трупы к а н к р э т н ых абазначэнняў. Гэтая трупа вельмі шматлікая i разнастайная ў плане моўнага афармлення выкарыстоўваемых тэрміпаў. Першапачатковая апрацоўка ганчарнай сыравіны пачынаедца яшчэ ў сховішчы, калі яна сама па сабе пад уздзеяннем знешняга асяроддзя становіцца болып пластЫчнай, угнівае. Працэс жа апрацоўкі гліны непасрэдна самім ганчаром праходзіць некалькі асобных стадый: збіванне гліны ў сцірту (гэтая стадыя апрацоўкі гліны праводзіцца не ўсімі беларускімі ганчарамі), здрабненне гліны разнастайнымі інструментамі або проста рукамі, апрацоўка гліны нагамі на падлозе i рукамі на лаўцы, дзяленне апрацаванай тліньі (фармовачнай масы) на кускі-загатоўкі неабходнага памеру, якія ідудь на выраб посуду. 1 Пасля кожнай назвы прыводзіцца нумар населенага пункта, дзе яна зафіксавана. Спіс населеных пунктаў з адпаведнымі нумарамі гл. у канцы артыкула
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырабу, готбвіті, загатбвіць, уготбўлівать
4 👁
 ◀  / 273  ▶