ХОЛОДОК м. Страва з квасу і цыбулі. Хлупін Жытк.
ХОЛОДЫНА ж. Халадзец. Здзітава Бяроз.
ХАЛУПЕНІКІ мн. Коржыкі з дранай бульбы, засмажаныя ў сале. Дзяржынск Лельч.
ХРУСТЫ мн. Пячэнне, спечанае ў тлушчы. Бярозаўка Кам., Адрыжын Івац., Заазер'е Пін., Кашара Стол.
ЦЕЛЬБУХ м. Свіны страўнік. Печонка, лёхко, йазык отваруйуць, пасячэм да ў цельбух кладом. Дудзічы Калінк.
ЦУРА ж. Страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у ваду. Сялец Бяроз., Краглевічы Івац.
ЦЫЛЯКІ мн. Бульба, вараная ў лушпінах. Моладава Іван., Буразі, Запясочча Жытк.
ЧОХАЦЬ незак. Скрэбці (маладую бульбу). Харомск Стол.
ЧОХРЫЦЬ незак. Драць бульбу на тарцы. Харомск Стол.
ЧУСТРАНЫК м. Блін з дранай бульбы. Радванічы Жабінк.
ЧУСТРЫТЫ незак. Драць бульбу на тарцы. Абрамавічы, Радванічы, Макраны Жабінк.
ЧУХМОРЫЦЬ незак. Драць бульбу на тарцы. Рубель Стол.
ЧУХРАТЫ незак. Скрэбці (маладую бульбу). Ляхавічы Бяроз., Адрыжын, Вулька Іван.
ЧЭНЭТЫ незак. Сварынь Бяроз., ЧЫНІЦЬ Шаставічы Петр., ЧЫНІЦ Запясочча Жытк. 1. Начыняць (мясам). Сварынь, Шаставічы. Чэняць тонкы кешкы. Сварынь. 2. Трыбушыць (рыбу). Запясочча.
ЧЭРЭЗЛОЖКУ прысл. Рэдкавата. Моладава Іван.
ШВЭДЫ мн. Краглевічы Івац., Крыўчыцы, Лапацін, Асава, Харомск Стол., ШВЕДЫ Барычавічы Пін. Скваркі, кавалачкі вытапленага сала. Шмальц — тук без шведоў. Барычавічы.
ШКАБУРАТІНКА ж. Хлебная скарынка. Баравое Лельч.
ШКЛЕНДА ж. Камянюкі, Расна, Воўчын Кам., Тэўлі Кобр., ШКЛЭНДА Бярозаўка Кам. 1. Від мясной каўбасы, напханай у тоўстую кішку. Камянюкі, Бярозаўка, Расна, Воўчын. Шкленду у грубыйа кышкы напыхайут мясам, жырам. Расна. 2. Крывяная каўбаса. Тэўлі.
ШМОГОРЫЛЬЧЫК м. Прыгарэлая зверху бульбіна. Барычавічы Пін.
ШНЕКІ мн. Аладкі на содзе. Кароцічы Стол.
85 👁