рэва, Гарадняны Пруж. 2. Чышчаная вараная бульба. Асава Стол.
СЫМЭНУХА ж. Прасяная каша з льняным семем. Страдзічы Брэсц.
СЫРОВЫ прым. Свежы (несалёны, няквашаны). Сыровыйа агуркі. Сыровайа капуста. Красная Воля Лун.
СЫТІЦЬ незак. Запраўляць салам страву. Колысь так не сытілі, йак січас. Гусак Малар.
СЯДРО н. Здор. Сядро упэрот скручвалы, пэрэтыралы чосноком, у сэрэдыну сало різалы кусочкамы і вішалы. Булка сядра. Нэплі Брэсц.
ТАРКОВАНКА ж. Сырая драная бульба. Таркованку вараць ды кауць бабка. Пухавічы Жытк.
ТАРКОВАННЕ н. Бабка. Дрэбск Лун.
ТАРКОВАЦЬ незак. Драць бульбу на тарцы. Бобрык, Заазер'е Пін., Задуб'е, Красная Воля, Дварэц, Мікашэвічы Лун., Грычынавічы, Юркевічы, Пухавічы, Хлупін Жытк., Вялікія Сяліцічы, Шаставічы Петр., Злодзін Лельч. Тарковаць ладзі. Вялікія Сялюцічы.
ТАРЧЫЦЬ незак. Драць бульбу на тарцы. Лупіць да тарчыць на бліны. Бібікі Маз.
ТОПТАНКА ж. Бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы). Кароцічы Стол.
ТОЎЧ м. Корж з тоўчанага канаплянага семені. Харомск Стол.
ТУШАКІ мн. Галушкі з дранай бульбы, начыненыя мясам. Воўчын Кам.
ТУМАЧІ мн. Гусак Малар., ТОКМАЧІ Гірск Кобр., ТОМАЧІ Валавель Бяроз., ТУКМАЧІ Макраны Малар., Ляхавічы, Сварынь Бяроз. Бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы).
ТУШОНІК м. Азяраны Жытк., ТУШЭНІК Канатоп Нар. Скрылік (бульбы). Рыж картоплі на малыйе тушонікі. Азяраны.
ТЯТЫ мн. Камянюкі, Вайская, Замосты Кам., Абрамавічы Жабінк., Макраны Малар., Брады Пруж., Пецькі, Верхалессе Кобр., ТЕТЫ Гірск Кобр. Кроплі тлушчу на паверхні стравы. Теты стойеть, занадто тлусты боршч. Верхалессе.
УЧЫНІЦЬ зак. Рашчыніць. Шаставічы Петр., Прудок, Бібікі Маз., Тульгавічы Нар. Учыніць бліны. Рано ўчыняйеш, за дзень укісайе. Тульгавічы.
ХОЛОДЗІЛО м. Халадзец. Рубель, Белавуша, Кашара Стол. Холодзіло з ног, вушэй, головы. Рубель.
78 👁