ніць. Ракітніца, Брады, Пецькі, Гірск, Ляхавічы, Адрыжын. Пудрошчынеты требо ўвечары, а рано місяць. Ракітніца.
ПУДРУЧНЫК м. Вясельны пірог, які пячэцца для маладой і маладога. Пецькі Кобр., Яечкавічы Іван., Жытнавічы, Лапацін Пін.
РОБІЦЬ незак. Падрыхтоўваць да гатавання (чысціць, патрашыць — пра рыбу). Харомск, Рубель Стол., Запясочча, Хлупін Жытк. Робленайа рыба. Харомск.
РОЗРІЗАНЦЫ мн. Бульба ў лупінах, звараная палавінкамі. Моладава Іван.
РУЛЯДА ж. Тоўстая каўбаса з ліверу. Валаўск Ельск.
РУНДЗЮХ м. Начынены свіны страўнік, а таксама свіны, цялячы страўнік наогул. Краглевічы Івац.
РЭЗКІ мн. Суп з бульбы. Кароцічы Стол.
СКОБЛЕНКА ж. Чышчаная вараная бульба. Брады Пруж.
СКОБЛЫТЫ незак. Бярозаўка, Расна, Воўчын, Відамля Кам., Трасцяніца, Малая Курніца, Нэплі, Камароўка Брэсц., Абрамавічы, Ракітніца, Радванічы Жабінк., Гусак, Макраны Малар., Брады Пруж., Запруда, Верхалессе Кобр., СКУБЛІТЫ Вайская, Замосты Кам., СКОБЛЭТЫ Пецькі Кобр., СКОБІЦЬ Вялье Стол. 1. Чысціць (абразаць нажом) бульбу. Бярозаўка, Расна, Вайская, Замосты, Відамля, Трасцяніца, М. Курніца, Нэплі, Ракітніца, Гусак, Брады. Бульва з лупынамы — не схотела скоблыты. Брады. Молодуйу надо скрябаты, а йак не скрябайеця то скоблімо. Расна. 2. Чысціць (скрэбці) маладую бульбу. Бярозаўка, Відамля, Вайская, Замосты, Трасцяніца, М. Курніца, Нэплі, Камароўка, Абрамавічы, Ракітніца, Радванічы, Гусак, Макраны, Брады, Запруда, Пецькі, Верхалессе, Вялье.
СКРУШОК м. Хлябец, булка з пшанічнай мукі, які даецца таму, хто прыходзіць у адведкі да парадзіхі і нованароджанага. Гарадняны Пруж.
СКРЫГАЛІК м. Лапацін Пін., СКРЫГЛІК Тульгавічы Нар. Скрылік (бульбы). Парэж бульбу на скрыгалікі. Лапацін.
СКРЫДЛІК м. Відамля Кам., СКРІДЭЛОК Замосты Кам., СКРІДЗЁЛОК Юркевічы Жытк. Кавалачак крышанай бульбы, сала.
СКРЯБАТЫ незак. Расна Кам., Лышчыцы Брэсц., ШКРЯБАТЫ Страдзічы Брэсц., Гірск Кобр., ШКРОБА-
92 👁