ОХЛАПКЫ мн. Сала вакол галавы. Гірск Кобр.
ПАРТЫЧКА ж. Вялікі кавалак хлеба. Адрыжын Іван.
ПАЧРЭВІНА ж. Падчарэўе. Сялец Бяроз.
ПЛАТАНКА ж. Салёная рыба (разабраная). Пціч Петр.
ПЛЕСКУХА ж. Блін з хлебнага цеста. Любань Лун.
ПОВАЛ: НА ПОВАЛІ. Укачваючы ў муку (пячы хлеб). Юркевічы, Пухавічы Жытк.
ПОЕДОК м. Ежа, страва. Быў такі пойедок. Трасцяніца Брэсц.
ПОМНЕТУХА ж. Відамля Кам., Малая Курніца Брэсц., ПУМНЕТУХА Ліплёўка Брэсц. Тое, што і мнятушка.
ПОПЛУНІК м. Блін з хлебнага цеста, спечаны перад полымем. Жытнавічы Пін.
ПОСЦЕЛЬ м. Слой сала ў дзежцы, бочцы. Ужэ адна посьцель сала асталась. Гарадняны Пруж.
ПОТРЕБЯНКА ж. Вантрабянка. Канатоп, Дзёрнавічы, Даўляды Нар.
ПРОПЕКА ж. Блін з хлебнага цеста, які пячэцца перад полымем. Красная Воля, Дрэбск, Любань Лун.
ПРОШЧАВЕРВАНЫ дзеепрым. Пракіслы (пра малако). Пухавічы Жытк.
ПРОШЧАЎЛЕНЫ дзеепрым. Пракіслы (пра малако). Мікашэвічы Лун., Асава, Белавуша, Кашара Стол.
ПРЫКОЛОТА ж. Суп з бульбы, падкалочаны мукой. Бярозаўка Кам.
ПРЫШКВАРЫТЫ зак. Заскварыць. Прытоўкты — сыройу затоўкойу, а йак сало пэчэм, то прышкварвайем. Гарадная Стол.
ПУРНЫ прым. Порысты, пышны (пра хлеб). Пурны, хорошы хлеб йак пернік. Кароцічы Стол.
ПУДРОШЧЫНЫТЫ зак. Воўчын Кам., Малая Курніца Брэсц., Брады Пруж., Адрыжын Іван., Гірск, Пецькі Кобр., Здзітава Бяроз., ПУДРОШЧЫНЕТЫ Ракітніца, Радванічы Жабінк., Сварынь Бяроз., ПОДРОШЧЫНІТЫ Арэхава Малар., ПІДРОШЧЫНЫТЫ Ляхавічы Бяроз. 1. Падбавіць мукі ў цеста перад замесам. Арэхава, Сварынь. 2. Павялічыць колькасць закваскі ў рошчыне. Воўчын, Малая Курніца, Радванічы, Сварынь. Пудрошчыняйуць коб хутчей узышло цесто. Сварынь. 3. Павялічыць колькасць рашчыненага цеста. Йесьлі мало рошчыніла, то пудрошчыныты надо. Здзітава. 4. Рашчы
84 👁