КРУЧОНІКІ мн. Галушкі з дранай бульбы, начыненыя мясам. Кручонікі налілі салам. Прудок Маз. КУТОК м. Кутняя кішка, начыненая дранай бульбай. Гарадняны Пруж. КУТЭНЬ м. Брады Пруж., Тэўлі Кобр., КУТОНЬ Верхалессе Кобр. Страўнік або кішка, начыненыя мясам, салам. Йак напхайут ковдун — кутонь. Верхалессе. ЛАБАНДА ж. Варэнне з чарніц з дабаўленнем мукі. Йа ж наварыла лабанды з йагод, это однэ — што лабанда, што йагодніца. Вялье Стол. ЛАМАЙКА ж. Невялікая буханка хлеба. Дзяржынск Лельч. ЛУЖЫЦЬ незак. Абдзіраць лупіны з маладой бульбы. Астражанка Лельч. ЛУПТЭНЫ мн. Боршч са свежай капусты, буйна парэзанай. Бярозаўка Кам. ЛУПЫННЫКЫ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Ракітніца Жабінк. ЛЫКАВЫ: ЛЫКАВЭ МЯСО. Поснае, без тлушчу мяса. Бобрык Пін., Задуб'е Лун. ЛЫПЭНЫК м. Пра недапечаны хлеб. Сычы Бяроз. МІЛ м. 1. Здор. Затэрла мілом боршч. Малая Курніца Брэсц. 2. Рошчына з аўсянай мукі, з якой варыцца кісель. Гарадная Стол. МІНДРУК м. Свіны страўнік, начынены мясам. Міндрук розмінайем, мясо мяхкойе туда, йон вісіц, наростуц новыйе картоплі, тогды будэм рэзац ды потребляц. Сьцёгна обрізайем у міндрук. Запясочча Жытк. МНЕТКЫ мн. Бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы). Камароўка Брэсц. МНЯТУШКА ж. Тое, што і мнеткы. Радванічы Жабінк. МОЛОНІЦА ж. Бабка (з дранай бульбы). Любань Лун. МОУЧУН м. Бабка (з дранай бульбы). Тонеж Лельч. МОЧАЛО н. Растопленае сала або смятана, у якія мачаюць бліны, пірагі. Харомск Стол. МУЛОЧЭНА ж. Сырадой. Камароўка Брэсц. МЯРЭЖА ж. Бабка (з дранай бульбы). Асава Столін. НАБІВАНКА ж. Кіслая белая капуста (квасіцца без вады). Белка, Пціч Петр., Белая Маз., Міхнавічы Калінк. НАБОЙКА ж. Тое, што і набіванка. Колкі Петр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
47 👁