Старонка 144
◀ / 273 ▶
якіх настойваецца хлебны квас. Квас кушайем с картошкойу, на квасовінні рошчыняйем хліб. Відамля Кам. КВАСОВІЦА ж. Салодкі суп, звараны з сухіх груш і яблыкаў з крупамі. Засінцы Ельск. КВАСОЎКА ж. Кіслая рэдкая страва, прыгатаваная на якім-н. квасе (хлебным, бураковым, бярозавым і г. д.). Белка Петр., Міхалкі Маз., Вішанька Ельск., Даўляды Нар. КЛЕВЕЦ м. Пра няўдалы, нявыпечаны хлеб. Хлеб бу клевец, сядзе на сподню скурку, пудняць ня можно. Дзяржынск Лельч. КЛІНОВАСТ м. Клінок, палатняная торбачка для прыгатавання тварагу і сыру. Запясочча Жытк. КЛІНОВАЧ м. Тое, што і кліноваст. Альманы Стол., Тонеж, Дзяржынск Лельч. КНЫШ м. Галушка з дранай бульбы, начыненая мясам. Белка Петр. КОВДУН н. Свіны страўнік. Трасцяніца, Малая Курніца, Нэплі, Страдзічы, Камароўка Брэсц., Гусак, Макраны Малар., Брады Пруж., Тэўлі Кобр. Путчэрывье клалы у ковдун і на літо ховалы. Ковдун налывалы крывей. Гусак. Сальцісон роблят у ковдун; надзіваня зробылы у ковдун. Брады. 2. Страўнік, начынены тонкім салам, мясам. Камароўка, Гусак, Брады. КОЛОВО н. Ляхавічы Бяроз., КОЛІВО Жытнавічы Пін., КОЛЫВО Вулька Іван. Памінальная страва: салодкая вада з бобам (Ляхавічы), салодкая вада або сыта з пакрышанай ў яе булкай, хлебам. КОРОГОД м. Абрадавы пірог, які пячэцца на Юр'я і з якім карагодзяць. Кароцічы Стол. КОТЬКЫ мн. Камароўка Брэсц., КОЦІКІ Вішанька, Засінцы Ельск., Антонаў Нар. 1. Маленькія мучныя ляпёшкі, адвараныя і адцэджаныя, закрашаныя салам, алеем, смятанай і г. д. Вішанька, Антонаў. 2. Ляпёшкі з грэцкай мукі, перамешанай з макухай. Камароўка Брэсц. КОТЭНІКІ мн. Галушкі з тоўчанага канаплянага семені. Ляхавічы Бяроз. КОЎБУШКІ мн. Шышкі, якімі ўпрыгожваецца каравай. Дзяржынск Лельч. КОЎПАЧОК м. Страўнік свіны, цялячы (не начынены). Дрэбск Лун. КРУТЫЛЬ м. Лапацін Пін., КРУТЭЛЬ Кашара Стол. Род печыва з начынкай. Мы крутылі пыклы под сьвято. Лапацін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶