Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
роўняты, а нэ гострыты. 2. Гаварыць, мала думаючы пра сэнс. Говорила малая з дедом, нешчо росказвала, a зарэ ўжэ мэнтыть абы-шчо, нэ думае, мусіть, надоело ёй баяты з дедом. 3. Хутка есці. Будэ мэнтыты ўсэ, оно давай на стол, бо то чужэе, а нэ свое. Така натура ў чоловека. МЭРКОВА'ТЫ незак. 1. Думадь, жададь. Вон мэркуе набраты тэпэр одних грыбоў [баравікоў], знае, дэ хо~ дыты. 2. Прымервацца, прыкідваць. Колі так доўго мэрковатымо, як кажну дошку прыбіваты, то за год шопкі. нэ зробімо. МЭША'ТЫ незак. 1. Перамешваць. Мэшаты сено с соломою, коб потом сечкі нарэзати. 2. Чаргаваць. Як брала маты швэдра, то мэшала белу нитку з сінёю. 3. Перашкаджаць. Дэтэй с собою по ягоды браты нэ трэба: оно мэшаты будуть там, у лесі. НАБГТЫ зак. 1. Набіі з, пакараць. Набіты когонь. Хотеў набіты дубцом того нэслуха, да пошкодовау. 2. Насадзіць. Новэ дэржално набіты на жэлезняка даўно пора, бо гэтэе трэснутэ. 3. Запоўніць. Набіты сенника свежим сеном. НАГНА'ТЫ зак. 1. Дагнаць. Поехала Маня ровэром по ягоды, нагнаты наўрад ни нажэнэм, а ў лесі стрэнэмса. 2. Наклікаць. Нэ кляни так людэй, дитя: добра з того мало, а бэду нагнаты можна. 3. Наслаць, напусціць. Лазять по яблика ў садок? То трэба доброго страху нагнаты, коб надоўго запомнілі, як чужие садкі обіраты. НАКРДАТЫ зак. 1. Накідаць. Накідаты сена на воз. 2. Падкінуць, дабавіць. Накідаты болыи дроў у пэч, бо догорають ужэ. 3. Акрэсліць, намеціць. Ты зразу вуголГ ною на стэне накідай, як трэба робгти, покажи, шчо думаеш, а потом разом i зробімо. 4. Нагаварыць. Нэ чэпляйса до гэтой деўчыны, бо вона такіх проклёноў тобе накідае, шчо за ўсю жытку такіх нэ почуеш. 5. Набіць, адлупцаваць. Шчо тут думаты доўго: накідаты добрэ позіною раз-другі, до будэ слухатиса. НАКДА'ДАТЫ незак. 1. Апранаць. Накладаты нового кожуха. 2. Абуваць. У чоботях зручней тобе будэ косіты лужка, трэба чоботы накладаты. 3. Уздзяваць. Кавалерыско вырос, а хамута на коня нэ ўмэе накладаты, дэўчата засмэють. 4. Накладваць. Картоплёў много нэ трэба на воз накладаты, бо по дорозі трэбэка гарбузы будэ забраты. ОБОЙТЕ7 зак. 1. Абысці. Лес тут вэлікі, коб обойте, то часу много трэба. 2. Абагнаць. Як ужэ вэрхом ездыў, то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

накдадаты
0 👁
 ◀  / 273  ▶