Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
лопаты сталі. 4. Прагна есці. Як сядэ капусту лопаты, дак нэ зроўняесса, такі хуткі. ЛУПГ-ТЫ незак. 1. Лупіць, чысціць. Новых картоплёў накопалі, лупіты трэба — на вэчэру зварым. 2. Абдзіраць. Кору з лозы лупіты. Гэто раней лупілі кору да здавалі. 3. Біць, лупцаваць. Г этого дурня добрэ трэба папругою лупіты, бо наплачэтэса вы од ёго. Як браты по розуму, а нэ по дуру, то лепш лупіты по шкуры, чым шкуру (прымаўка). 4. Хутка бегчы. Собаку спустылі, то так, гіцэль, лупіў по корчах, шчо й нэ догналі, будэ знаты, як другі раз у город лазіты. 5. Ліць (пра модны дождж). Дошч лупіть як з вэдра, гэбы на конэц света. Трэба сподэватыса, шчо доўго так лупіты нэ будэ — стыхнэ. ЛЯ'СКАТЫ незак. 1. Стукаць. Ляскаты кіём по плоты. 2. Гаварыць пустое. Як нэма чым рук заняты, до збэруцца на лаўцы пэрэд хатою i ляскають хто про шчо, покуль нэ надоесць. ЛЯ'СНУТЫ зак. 1. Стукнуць. Ляс ну ты молотком по ковадлу. 2. Лопнуць, разарвацца. Нэ надувай такого вэлікого шара — ляснуты можэ. 3. Сказаць неўпапад. А ўжэ шчо баяты ўмэе, то ныхто, мусіть, так нэ бае. Розговорыцца й нэ думае, шчо кажэ, такое Ляснуты можэ, шо на ногах нэ ўстоіш. 4. Не атрымацца. Шыховаў, шыховаў хлопца до бабы, а ўсэ ляснуло — захворэў малы. МОЛО'ТЫ незак. 1. Малоць. Поехаў стары на мэльныцу муку молоты, а як доўго вон там будэ ее молоты, нэ знаю. 2. Гаварыць пустое, балбатаць. Кінь, шолото, абы-шчо молоты, завэжы языка, колі вон вэлікі. 3. Хутка перастаўляць ногі, перабіраць нагамі. Нешчо ж купіла Одарка у лаўці, выскочыла натто хутко i пошла ногамі молоты — хвалітыса побегла. МОЛОТЬГТЫ незак. 1. Малаціць. Жыто молотытымуть на той нэделі. 2. Біць. Бач, нэ далі цукерка малому, дак розозліўса, давай бабу молотыты ручкамі. 3. Гаварыць пустое. Коб хто, а Ярынка наговорыть, станэ молотыты — нэ пэрэб'еш, намолотыть на ўсэ сэло. МУТЬГТЫ незак. 1. Падманваць, хлусіць. Навучыўса мутыты, мутыть усем i ўсюды i сам дывіцца, чого гэто ему ныхто нэ взрыть, ныхто компаніі нэ водытъ. 2. Муціць, ванітаваць. Пэрэгрэўса на сонцы, дак зарэ мутыты стало, голова боліть. 3. Каламуціць. Воду мутыты ў рове будуть, коб рыба навэрх повыплывала. МЭНТЬГТЫ незак. 1. Мянташыць. Косу мэнташкою мэнтыты после клепания трэба долікатно, доводыты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пэрэбеш
2 👁
 ◀  / 273  ▶