БРЫКНУЦЦА зак. экспр. Нечакана ўпасці. Вун покоўзнуўса і брыкнуўса на люд.
ВЫЛЬЧЫК м. Верхавіна. Собака як напужаў кота, то на самым выльчыку грушы опынуўса.
ВЫСКЫРЫТЫ зак. Выскаліць. Зноў зубы выскырыў, пустосміх.
ВЫСЭКАТЫСА зак. Высмаркацца. Хотілосо高высэкатыса, але було нэўдобно пры людях.
ГАЛЯТЫ незак. Гуляць, хадзіць без справы. До ночы галяеш, а січка нэ рызана.
ГЫДЫТЫ незак. Абражаць, праклінаць. Згыдыла бабу на нет.
ГЭБЫ злучн. Нібы. Такому, гэбы ты, тяжко на світы прожыты.
ДОЛЕГОВАТЫ незак. Не хапаць (здароўя, фізічных якасцей, умоў). Ёму, мусыть, нішчо долегуе, колі ў солдаты нэ бэруть.
ДЭМОНУТЫ незак. экспр. Кінуцца наўцёкі. Ніхто стрэліў: Марко як дэмонуў у корчы, аж голле затрэшчало.
ЗАКАБАІ мн. Закавулкі. У гэтых закабаях можно заблудытыса.
ЗМУТЫТЫ зак. Падмануць. Прызнаюса одкрыто, змутыў я тобі ўчора.
З'ЯГА м. і ж. Назола, прыдзіра. З'яга ты, нэ чэпляйса до еі.
ЙІЛКЫ прым. Не зусім свежы (аб страве), ёлкі. Масло ўжэ йілкэе, але йісты шчэ можна.
КАЎКАТЫ незак. Квакаць. Жабы каўкають — погода будэ.
КАТАНКА ж. Безрукаўка. Одэны катанку, занэпогодылосо нішчо.
КВАШЭЛІНА ж. Квашаніна, халадзец. Вэльмы ў Ганны квашэліна ўдаецца, пойды поучыса готоваты.
КЛЮЧКА ж. Капач. Каміннёў поўны городd — аж іскры з-под ключкы скачуть.
КОЛЕЯ ж. Чарга. Заўтра мні колею одпасвыты трэба.
КРОШКЫ прысл. Трошкі, крыху. Тэпэра стало крошкы ліпш, чым було ўчора, можэ й вычуняе.
КУХЭР м. Куфар. Полотно у кухры на дні, а лянычная рубашка звэрху.
ЛЕКАТЫ прым. Пужаць. Нэ лекай мэнэ бульш, бо я ніколі так пэрэлекаўса, шчо два місяцы хворыў
95 👁