Старонка 132
◀ / 273 ▶
ко ж ты маё харошаё, і як гэто я цябе выцяў так, як жа ты пад руку падлезло. ЦАПІДЛО н. Цапільна. Цапідло добраё будзя, ні цяжкоё — спраўны цэп зраблю, адным словам. ЦІШЭЧКАМ прысл. Употайку, цішком. Вазьме, бало, цішэчкам пудоў са два жыта, паложыць на сані ды на базар — прадасць, а грошы прап'е. ЦОХКАЦЬ незак. экспр. Ссаць са смакам, смактаць апетытна. Як яно цохкая гэтую карову, як яно цохкая — спраўнаё целятко. ЦЫПАЧКІ, ЦЮПАЧКІ: НА ЦЫПАЧКАХ, НА ЦЮПАЧКАХ. На кукішках. Ён ніколі не садзіўся на лаву, зайдзе, бало, у хату, прымосціцца дзе каля сцяны на цыпачках (цюпачках), так і прасядзіць усей вечар. ЧАРАПЕНДА ж. Нязграбная, няўклюдная жанчына. Трэба пачакаць чарапенды гэтай — яна заўсёды так, якжэбто чарапенда. ШАЛЯСТУН м. 1. Бом. Шалястунэ толькі пад дугою будуць звінець. 2. перан. Пустазвон. Які ён чалавек? Шалястун няшчасны. ШКАДОШЧЫ мн. Шкадаванне, пяшчота. Мне ні патрэбныя твае гэтыя шкадошчы — ты лепш заўша па-чалавечы адносся да мяне. ШНАР м. Рубец на целе, пісяг. Толькі шнар на тватры астаўся — разрэзаў много тады. Шнароў столькі на карові ад пугі — так сячэ пастух быдло, так сячэ. ШНАРЫЦЬ незак. Шукаць, вынюхваць. Чаго ён па-за гумнішчу шнарыць цэлы ранак? ШУСНУЦЬ зак. Аб'ехаць, рухнуць, абсунуцца. Хата на вачах так і шуснула — скалынуло моцно: мы ўсе на дварэ былі, а то пахавала б пад сабою. ШЧАРБЕЛЬ м. Бяззубы чалавек. Шчарбель малы, рагоча, аж заходзіцца. ЯГЛЫ мн. Нешта неакрэсленае (наконт яды). Што варылі? Яглы — ні еўшы спаць ляглі. В. В. Шапялевіч З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ КАЎНЯЦІН ПІНСКАГА РАЁНА Артыкул з'яўляецца працягам публікацыі «З лексікі дзвюх вёсак Брэсцкай вобласці» (Жывое слова. Мн., 1978).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶