Старонка 129
◀ / 273 ▶
МАЗГАЎНЯ ж. абразл. Галава. Ты думаяш, што ў яго мазгаўня на вязах е? Дудкі! МАРА ж. Прывід. Некая мара па балоці ходзіць. Як мара, у вочы лезя. МУЖЧЫНІСКО м. экспр. Мужчынішча. Мужчыніско такі! Дзіво, што косіць так лёхко. МУСОВО прысл. Абавязкова. Мусово трэба ўзяць з балота гэтаё сено — а што як дождж пайдзе. НАЖАЛАПАЦЦА зак. Нажлукціцца, нахлябтацца. Нажалапаяцца за цэлы дзень вады абы-дзе, то от і баліць жывот. НІДАЛЯГАЦЬ незак. Нездаровіцца. Усё нешто нідалягая яму — ходзіць скрыўляны. НІЗГРАБОЦЁ н. Нязграбны, няўклюдны чалавек; няўклюда. І трэба ж было яму ўзяць такоё нізграбоцё замуж? НІНАЖОРА м. і ж. Ненаедны, ненасытны чалавек. Нінажора некая — ні хлопяц: есць ды есць, ні наўмецца яды той. НІЧАЛЬНІЦЫ мн. Ніты. Буду ткаць у чатэры нічальніцы. ПАДКІ прым. Ахвочы, ахвотнік. О, ён падкі да гарэлкі, есці ні давай, а чарку паднясі. ПАДРАШЭТАВІК м. Махавік (грыб). Німа грыбоў — дзе яны: вось два савяке ды некалькі падрашэтавікаў за ўсю ранніцу падняла. ПАЗАЎТРА прысл. Паслязаўтра.— Калі пайдзеш? Заўтра? — Не, пазаўтра. ПАМАЛЕЧКУ, ПАМАЛЕЧАЧКУ прысл. Памаленьку, ціхутка. От жыву памалечку — гадэ ні тыя. Ішоў памалечачку — памаленечку. ПАМКІ: У ПАМКІ. У памяці. Яму ні ў памкі было — вяселё гулялі. ПАПАБРАЦЬ зак. Насварыцца, выгаварыць, прабраць. Я тады яго папабрала, папабрала і выгнала з хаты. ПАШЧЭНКА ж. Сківіца. Пашчэнкі звяло — такоё кіслаё яблыко даў. ПЛЕШЫНА ж. Высокая надрэчная трава. Пайдзі, сынку, пад рэчку, накасі плешыны, трэба карову падаслаць. ПЛЮХІ мн. Від асенніх грыбоў. Пайду ў лес, хоць плюхаў якіх назбіраю — так захацёласё грыбоў. ПЛЯТНЯК м. Пляцень. Якжэб-то цяперашнія, то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 273 ▶