Старонка 124
◀ / 273 ▶
ЦЯЛУХА ж. Маладая карова, цялушка. Цялуха даўжна ацяліцца. ЧОРНЫЕ ЯГАДЫ мн. Чарніцы. Кажды гот чорных ягат багато ў Кабулеве. ЧЫКІЛЬДА м. і ж. Пра кульгавага чалавека. Чыкільда пашла. ШАТКО прысл. Быстра. Харціне ўжэ восімсят гадоў, а так шатко ішчэ ходзіць. ШВЭРКАЦЬ незак. Гаварыць многа і пустое. Сядзіць вечэр, швэркае абы-што. ШКУРАПКА ж. Зарумяненая пенка малака пры кіпенні ў печы. Дзеці шкурапку ат малака ні ядзяць. ЧАЎПЦІ незак. Сварыцца з кім-н. Ранак Воля чаўпе са сваім. ЮШКА ж. Вадкая частка стравы. Юшку паеў, а густое аставіў. І. П. Чыгрын ЯШЧЭ РАЗ З НАШАЙ ЛЕКСІКІ (вёска Чамяры, Слонімскі раён) АБАПЯЦЬ, АПЯЦЬ зак. Абгарадзіць. Абапяў бы ты картоплі дротам збольшаго — так каравэ збрухінялі, так збрухінялі. АБЛІЗАНЯЦ: ПАЛУЧЫЦЬ АБЛІЗАНЯЦ перан. Быць пакараным. Як будзяш рабіць наперакор — аблізаняц палучыш. Дам аблізанца — дагаруяшся ты ў мяне, нібось. АДПЫНІЦЬ зак. Адагнаць. Адпыні карову ад аўса. АГІНАЦЦА незак. Ухіляцца ад работы, ад абавязкаў і г. д. Усё жыццё агінаяцца, нічога ні хоча рабіць. Агінаяцца тут, як цуцак, цэлы дзень. АГЛАМОЗДАК м. Дурань. З агламоздкам такім нешто зробіш добраё — усё сапсуе. АГЛЮЗЛЫ прым. Аслізлы. Некі аглюзлы кусок сала прынясла, еш ты яго, гаспадынька, сама: дурняў найшла. АГЛЮЗНУЦЬ зак. Пакрыцца сліззю, аслізнуць. Аглюзло мясо вэтнуць. Як гэто вы дапусцілі? АПАЛОХАЦЦА зак. Стаць, пачаць баяцца. Яна гэдак апалохалася дактароў, як заходзіць да каторага, як асіна калоціцца. АСТРАШЫЦЦА зак. Адцурацца (па нейкай прычы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶