СОНЯШНІК м. Сланечнік. Вераб'і павуклёўвалі семачкі ў сонешніках.
СПАНЯВОЛЬ прысл. Абавязкова. Хочэш ні хочэш, а спаняволь трэба іці на вяселле.
СТАЎБУННЕ н. Кветаноснае сцябло цыбулі. Цыбуля пашла ў стаўбунне.
СТУЖАВАНКА ж. Саматканая посцілка. Стужаванкі пажмала на рацэ.
СХАРАШЫЦЬ зак. Ачысціць. Вядро кардопляў схарашыла ат храсткоў.
СЦЁБНУЦЬ, СЦІБРЫЦЬ зак. экспр. Украсці, узяць чужое без дазволу. Аркадзя заўсёды што-нібудзь сцёбне ў гаражы.
СЯЛЕНЕЦ м. Селядзец. Сяленцы ў лаўку прывезлі.
ТАЎЧЫСА незак. экспр. Рабіць што-н., займацца чым-н., увіхацца. Вот так кожны ранак таўкуса.
ТРЫСЬЦЕННІК м. Трысценак. У суседа ўжэ колькі гадоў стаіць нінакрыты трысьценнік.
ТРЭЙКО ліч. Трое. Трэйко толькі і вувеласо качанятак.
УДЗВЕЙГУ прысл. У дзве столкі. Удзвейгу гардзіны павесь, хай патсыхаюць.
УПЯРОЧКА ж. Вузкая, крайняя папярочная палоска загона. Упярочку ўскапала на грады.
УЦІРАННІК м. Уціральнік. Дачушка, павесь чысты уціраннік.
ХАЛАДНІК м. Халадзец. Халаднік добрэ ні застыў.
ХАЎКАЦЬ незак. Пазяхаць часта. Чаго ты вечар хаўкаеш, ідзі лажыса.
ХВАНДА ж. Фалда. Мар'і папрасіла спадніцу пашыць с хвандамі.
ХРАМАЛІН м. Вакса. Храмаліну хацела купіць у магазіне, так німа.
ХРАПА ж. Храпка. Аткідай у вядро храпы, карова паесь.
ХРАСТОК м. Расток у прарошчаным насенні. Буракі, што былі намочаны на насенне, пусцілі храсткі.
ХТОЛЬ займ. Хто-небудзь. Кінуў сахор на вуліцы, вот хтоль забярэ.
ЦЁМНАЧЫ прысл. Цёмнай парой. Цёмначы прыцягнуласа дадому, сено грэбла Зосі.
ЦУРБАЛКА ж. Сцябло расліны. Жукі пабжыралі ўсе бацьвінне, адны цурбалкі тырчаць.
77 👁