Старонка 107
◀ / 273 ▶
каў, а як прыметнікаў, акрамя назоўнага і вінавальнага склонаў: у Марыі Антонаўнай, Галіны Іванаўнай, аб Марыі Антонаўнай, Галіне Іванаўнай. Вядома, што на тэрыторыі Навагрудчыны праводзілася збіранне лексічных матэрыялаў для Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. У нашу падборку ўключана лексіка, якая не трапіла ў названы слоўнік. Выключэнне склала нязначная колькасць слоў, значэнне якіх у гаворцы вёскі разыходзіцца са значэннем, месцам націску, словаўтварэннем у слоўніку. АБАЛВАНІЦЬ зак. Коратка пастрыгчы ножнамі. Абалваніла хлопца, як авечку, вушы вялікія тарчаць. АБІВАЦЬ незак. Абмалочваць жыта (ударахочы аб барану з мэтай выбіць самае буйное зерне), лён (пранікам). Абівалі жыто заўсёды на насенё, кап велькім і буйным збожам засеяць. Абівалі лён на полі пранікам, разаслаўшы дзяругу і палажыўшы дошчачку. АБІДА ж. Крыўда. Плакаць ат абіды, а ня ат болі. Няма большай абіды, як ат родных дзяцей пачуць нядобраё слово. АДЗІНАЦЦАЦЯРО ліч. зборн. Адзінаццаць. Адзінаццацяро дзяцей засталісь у леся начаваць адны. АРШЭНЯЦ м. Страшная атрута, яд. За такую работу аршэнцу ты наяс'іс'я, а ня мяса. АСЛАБАДЗІЦЯЛЬ м. Вызваліцель. Прышлі нашы аслабадзіцялі толькі ў ліпяні, немца тады выгналі. АСЯНЧУК м. Ягня асенняга прыплоду. Да зімы ў воўну ўбяруцца ягнята, яны ш асянчукі. АТВОЙ м. Ціхае і вельмі глыбокае месца ў рэчцы. У атвоі рыбу паткарміў, то сённяка добра налавіў. АТПУСЦІЦЦА зак. Атсырэць, стаць вільготным (пра сена). Учора сено было сухоё, а сёння атпусьціласё расою. АТХАЯЦЬ зак. Адкачаць. Лець атхаялі хлопца, быў бяс памяці і натто слабы. АЮСЬ выкл. Вокліч, якім адганяюць свіней. Аюсь ат парога, прышла і стала рыць. БАПКАЦЬ незак. Клікаць бабу. Чаго ты бапкаяш, сам бы ўстаў дай напіўсь. БОНДА ж. Няўдалы, ацеслівы хлеб. У мяне пазычала хлеп, як каравай, высокі, наздраваты, а мне прынесла бонду, што хоць у сьцену пыляй.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶