Старонка 106
◀ / 273 ▶
худзюшчы стаў, скорэ ж калоць трэба, а ты яго, мабыць, саўсім ні корміш. ЦЫНКАВАЦЬ незак. Пасынкаваць. Пайду ў агарод грады папалю, да і памідоры ўжэ трэба цынкаваць. ЦЮХЛЯК м. Цюфяк. Ні чапай цюхляк, ён чысты, на том тыдні я яго выбівала. ЦЯМОК: АТ ЦЯМКА ДА ЦЯМКА. Ад цямна да цямна. Ат цямка да цямка на етуй рабоце ўсе лето. ЧНУЦЬ зак. Падаць гук (з адмоўем не). Як увайшоў у хату, то бабы і ні чнулі. ШНУРАВАЦЬ незак. Часта хадзіць узад і ўперад. Гэто вы шнуруючы с хату ў хату мух панапускалі. ШТО займ. Хто. Ні той багаты, што ідзе замуж да бярэ, а той, што сам нажыве (прыказка). ШУМЕЦЬ незак. Хутка ісці, шыбаваць. Так шумела дадому, што аж пьяты патскаквалі. Г. К. Усціновіч ДА СЛОЎНІКА НАВАГРУДЧЫНЫ Словы, уключаныя ў гэтую падборку, запісаны ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. Яна з'яўляецца працягам артыкулаў «Асаблівая лексіка гаворкі аколіц Любчы» 1, «Палятынка, манынарка і розны вобуй» 2, «Лексіка плытагонаў Прынямоння» 3, «Так гавораць у Купіску» 4. Адметныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці гаворкі вёскі Купіск ужо называліся ў папярэдніх працах. Акрамя гэтага, варта адзначыць наступныя: 1) захаванне ненаціскнога канцавога о: сало, жыто, много, масло, бліско, вухо; 2) выкарыстанне паланізмаў: ровар — веласіпед, цёнгля — заўсёды, гавэнда — размова, філіжанка — кубак, тэчка — партфель, ксёншка — кніга; 3) наяўнасць канчатка -а ў назоўнікаў ніякага роду ў назоўным склоне множнага ліку: парасята, цялята, вокна, вёдра, куранята, ягнята; 4) скланенне жаночых імён па бацьку не як назоўні 1 З народнага слоўніка. С. 53—63. 2 Народнае слова. С. 236—241. 3 Народная лексіка. С. 151—155. 4 Народная словатворчасць. С. 41—49.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶