Адна жывёліна: шарсціна ж. экспр. — Лёзн., Слаўг., Стол. (ДАБМ, АЛА, ТС), хасціна ж. 'пражэрлівая жывёліна' — Саліг. (Н. сл-сць), ваўкарэзіна ж., ваўковіна ж. 'парваная ваўкамі жывёліна' — спарадычна агульн. (Мат. апыт.), здыхала н. эмац., здыхля ж. эмац., здыхляціна ж. эмац. 'слабая або худая жывёліна' — спарадычна агульн. (Мат. апыт.), скрап м. 'худая, запушчаная жывёліна' — Гродз. (ЖНС), хабэта ж. 'старая жывёліна' — Ваўк. (Сл.Гродз.), ведамнік м. 'жывёла вядомай пароды' — Мсцісл. (Юрчанка).
Жывёліна мінулагодняга прыплоду: леташак м. — Рэч., Гом., Чач., Мсцісл. (Мат. Гом., Юрчанка, Насовіч), пярэзімак м. — агульн. (СПЗБ, З нар.сл., Янкоўскі, Шаталава), перазімовак м. — Барыс. (СПЗБ), гадун м. — Астр., Старадарож., Чэрв. (СПЗБ), гадунец м. — Пух. (СПЗБ), выпустак м. — Гл., Нараўл. (З нар.сл., Янкоўскі), гадавік м. — Мсцісл., зах.-бран. р. (Юрчанка, Растаргуеў).
Жывёліна гэтага году: сёлетак м. — Мядз., Мсцісл. (НС, Юрчанка, Насовіч), сёлеташак м. — усх.-маг. р. (Насовіч), сёлетка ж. — усх.-маг. р. (Насовіч), сігалетка ж. і м. — Ушацк. (НЛ), пералетак м. — Гл., усх.-маг. р. (Янкоўскі, Бялькевіч), летавік м. 'прыведзеная летам' — Мсцісл. (Юрчанка), вясняк м. 'прыведзеная ўвесну' — усх.-пал. р. (ЖС), асянчук м. 'прыведзеная ўвосень' — Касц., Клецк. (НЛ, Янкоўскі).
Жывёліна двухгадовага ўзросту: двухлетак м. — Гродз. (Сл. Гродз.), другак м. — паўн. р. (Каспяровіч).
Жывёліна трох год: трацяк м. — Віл., Гродз., Стол., Жытк., Петр., Лельч., паўн. р., зах.-бран. р. (ТС, З нар.сл., Каспяровіч, Растаргуеў), трацязімак м. — Ваўк., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гродз.).
Маладая жывёла (у сукупнасці): маладняк м. — агульн. (АЛА, Насовіч).
Звер
Дзікая, звычайна драпежная жывёла.
звер м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.), звярок м. памянш. — агульн. (Мат. апыт.).
Вялікі звер: звяруга м. і ж. экспр. — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.), звярына м. і ж. — паўн.-зах.з. (СПЗБ), звярына м. і ж. — агульн. (Мат. апыт.).
83 👁