Старонка 98
◀ / 242 ▶
2. АГУЛЬНЫЯ НАЗВЫ НЕКАТОРЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ І ЛЕКСІКА ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКІ 2.1. АГУЛЬНЫЯ НАЗВЫ НЕКАТОРЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ Дзічына Дзікія звяры і птушкі ў іх сукупнасці, мностве. дзічына ж. — Старадарож. (Гарэцкі, Мат. апыт.), дзічына ж. — Ашм., Брасл., Чэрв. (СПЗБ, Гарэцкі), дзіч ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.). Драпежнік Жывёла, якая паядае іншых жывёл. драпежнік м. — паўн.-зах. з. (СПЗБ), дзярун м. — Валож. (Станкевіч). Жывёла, свойская скаціна (каровы, авечкі) жывёла ж., жывёліна ж. адзінк. — пераважна паўдн.-зах.д. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Бялькевіч, Станкевіч), жывіна ж. — Гродз., зах.-пал.г. (ДАБМ, АЛА, Мат. Гродз., ЖС, Сцяшковіч, Шаталава, Тарнацкі), жываціна ж. — Гарад., Кобр. (АЛА), скаціна ж., скацініна ж. адзінк. — агульн. (ДАБМ), скот м. — агульн., пераважна ўсх. з. (ДАБМ), худоба ж., худобіна ж. адзінк. — паўдн.-усх. з., зах.-пал. г. (ДАБМ, Тарнацкі), тавар м., таварына ж. адзінк. — паўдн.-усх.з. (ДАБМ, АЛА, ТС, З нар.сл., Мат. Гом., Янкоўскі, Шаталава, Тарнацкі), таварац м. — Лельч. (НЛГ), гавяда (гаўяда) н. — Старадарож., Люб., Слуц., Лун., Жытк., Краснап. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, З нар.сл., Тарнацкі), гоўе н. — Петр. (З нар.сл.), гаўя н. — Слуц. (ДАБМ), быдла н., быдліна ж. адзінк. — паўн.-зах.з. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Тарнацкі), набытак м. — Маст., Свісл., Карэл. (АЛА, Сцяшковіч), стычына ж. — Мёр. (АЛА).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 242 ▶