ных памераў: бартуль м. — паўн.-зах.з., Мін.р. (СПЗБ, Сл. Гродз., З нар. сл., Мат. апыт.), верацёльніца ж. — Чэрв. (Шатэрнік), вытаўзак м. — агульн. (Мат. апыт.); грыкаўкі мн. 'нейкія чэрві' — Гродз. (СПЗБ).
Чмель
Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым, пакрытым густымі валаскамі целам.
чмель м. — цэнтр.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, Шатэрнік, Каспяровіч), шмель м. — цэнтр. з. (ЛАБНГ, Мат. мін.-мал., Шаталава), джмель м. — Уздз., Шчуч. (ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мін.-мал.), шчамёль м. — паўн.-усх.д. (ЛАБНГ, НС, Мат. мін.-мал., Мат. Гом., Каспяровіч, Бялькевіч, Шаталава, Яўсееў, Насовіч, Растаргуеў), бадун м. — Касц. (ЛАБНГ), біжджол м. — Іўеў. (Сцяшковіч).
Шашаль
Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць вырабы са скуры, точаць дрэва і пад.
шашаль м. — агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. Гродз., Мат. апыт.), шашань м. — Люб. (СПЗБ), шашун м. — Петр. (Шаталава), шыцюк м. — Лід. (Сцяшковіч), чыльчак м. — Люб., Жытк. (ТС, ЖС), шыльгіна ж. — Стол. (ТС), шыльнега м. — Стол. (ТС), шыльнік, шыльняк м. — Жытк. (ТС), шыльпак м., шыльчак м. — Стол. (ТС), швед м. — Чэрв., Касц. (Мат. Маг., Каспяровіч).
Шчыпак (жук)
шчыпак м. — Стол. (ТС).
Шыцік
Маленькі рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы з пясчынак, кавалачкаў кары, дробных ракавінак.
шыцік м. — Паст., Лаг., Лоеў., Вілен. р., Латгал. р. (СПЗБ, Мат. мін.-мал., Каспяровіч, Станкевіч, Янкова), шып м. — Іўеў. (СПЗБ), аршытка ж. — Смален. р. (Дабравольскі), ключык м. — Валож. (Мат. мін.-мал.).
77 👁