Старонка 95
◀ / 242 ▶
цварчок м. — Мядз. (СПЗБ), цыркун м. — паўн.-усх. д., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Янкоўскі, Шаталава, Яўсееў), ціркун м. — Лун. (ЛАБНГ), цыргун м. — Бар. (АЛА), цыкун м. — Бых. (АЛА), цырконік м. — Ганц. (ЛАБНГ), чвыркун м. — Брасл. (ЛАБНГ), чвіркун м. — Жытк. (АЛА), швыркун м. — Гарад. (ЛАБНГ), свыркун м. — Мёр., Гарад., Віц., Лёзн., Ашм., Чэрв., Івац., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. мін.-мал.), свяркун м. — Іўеў. (ЛАБНГ), свіргун м. — Валож., Іўеў., Стол. (ЛАБНГ), свяргун м. — Брэсц., Пін. (АЛА), свярстун м. — Брэсц. (ЛАБНГ), свярчок м., свяршчок м. — гродз.-бар. г., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. мін.-мал., Шаталава), свяршок м. — Кам., Бяроз., Драг., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, З нар.сл., Н. сл-сць), сцвярчок м. — Пін. (АЛА, Шаталава), свіршчок м. — Івац., Пін. (АЛА), свершчык м. — Кобр., Іван. (ЛАБНГ, СПЗБ), свіршчык м. — Дзятл. (ЛАБНГ), свершч м. — Драг. (ЛАБНГ, Насовіч), свіршч м. — Ваўк. (ЛАБНГ), свячок м. — Брасл. (АЛА), свяркач м. — Гродз. (АЛА), свіркала м. — Шум. (СПЗБ), свірок м. — Пол. (ЛАБНГ), свяршчолак м. — Драг.(АЛА), свішчур м. — Гродз. (СПЗБ), стракочак м. — Воран. (АЛА), свісцёлак м. — Драг. (АЛА), скрыпач м. — Гродз. (Цыхун), скачок м. — спарадычна Маг.р., Гом.р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Янкова, Яўсееў), скакун м. — Стол., Гродз. (АЛА, ТС), сылень м. — Лун. (ЛАБНГ), турчок м. — Верхнядзв., Паст., Мсцісл. (АЛА, ЖНС, НС, Юрчанка), турчак м. — Смарг., Валож. (АЛА), туркач м. — Дзярж. (НС), турчык м. — Маладз. (АЛА), конік м. — спарадычна гродз.-бар. г. (ЛАБНГ, АЛА), казёл м. — Віц. (АЛА), казялок м. — Беш. (АЛА). Чарвяк Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. чарвяк м. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.), дажджавік м. — Пол., Стаўб., Навагр. (АЛА), дажджаўнік м. — Воран. (АЛА), дажджавы чарвяк — агульн. (АЛА), красны чарвяк — Мёр. (АЛА), земляны чарвяк — Паст., Віл., Маг., Саліг. (АЛА, Н. сл-сць), зямлянік м. — Бераст. (Сл.Гродз.), расавік м. — Гродз. (Цыхун), вадзяк м. — Дзятл. (ЖС), музяка м. — Леп. (АЛА, Мат. апыт.), гліст м. — Гор., Слаўг. (АЛА, Мат. апыт.), глісняк м. — Крыч. (АЛА), рабак м. — спарадычна зах.з. (АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Мат.Гом.), дажджавы рабак — Воран. (АЛА); дажджавы чарвяк буй-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 242 ▶