Старонка 46
◀ / 242 ▶
Журавель Балотная буйная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. журавель м., журавей м., жоравель м., жураўль м. – агульн. (СПЗБ, ТС, ЛП, Бялькевіч, Яўсееў, ПБ, Мат. апыт.), жораў м. – віц.-маг. г. (Бялькевіч, Гарэцкі, Каспяровіч, Насовіч, ПБ, ЭПБ), жураў м., жураў м. — паўн.-зах.з. (СЦБ, Сл. Гродз., Насовіч, ПБ, ЭПБ), жур м. – усх.-пал. р. (ТС), вяселік м., весялец м., васілец м. – усх.-пал.р. (ТС, ЛП). Самка: жураўка ж. – усх.-пал.р. (ТС, НЛГ), жураўліха ж. – Мсцісл., Чач. (Мат. апыт.). Зязюля Лясная сярэдняй велічыні пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды. зязюля ж., зязюлька ж. памянш.-ласк. – агульн. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Станкевіч), зазуля ж. – зах.-пал. г. (АЛА, ЛП, Шаталава), загзуля ж. – Пін. (ДАБМ), заўзюля ж., заўзюлька ж. памянш.-ласк., заўзуля ж., заўзулька ж. памянш.-ласк. – сл.-маз. г. (ДАБМ, АЛА, НЛГ, ЛП, Янкоўскі, Шаталава), дзяўзюля ж. – Капат. (АЛА), кукуля ж., кукула ж., кукулечка ж. памянш.-ласк. – пераважна пол.-мін. г. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НЛГ, Мат. Гом., Сцяшковіч, Янкоўскі, Яўсееў), кукулка ж. – спарадычна пол.-мін. г. (ДАБМ, АЛА, Шаталава), кукулька ж. – Барыс., Краснап. (АЛА, Бялькевіч), кукаўка ж. – Рэч. (НЛГ), кукоўка ж. – Свісл. (Цыхун), свістуха ж. – Смарг. (Сцяшковіч). Івалга Пеўчая невялікая птушка з залаціста-жоўтым або зеленаватым апярэннем. івалга ж. – Стол., Маз., Мсцісл. (ЛП, Мат. апыт.), ілава ж. – Стол. (ЛП), івал м. – Светлагор., Лельч. (Мат. Гом.), івень м. – Маз. (ЛП), ёўкала н. – Стол. (ТС), жаўна ж. – паўдн.р. (ПБ). Індык Самая буйная свойская птушка атрада курыных, з вялікім разгалістым хвастом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 242 ▶