Старонка 45
◀ / 242 ▶
Драфа Буйная палявая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і моцнымі нагамі. крохва ж. – Добр. (ПБ), дроп м. – мясц. (ПБ, Насовіч), гроп м. – мясц. (Насовіч). Дрозд Лясная пеўчая птушка атрада вераб'іных. дрозд м. – агульн. (ЛП, Мат. апыт.), касуцень м. 'чорны дрозд' – Драг., Маз. (ЛП). Жаваранак Палявая невялікая пеўчая птушка атрада вераб'іных з чубком на галаве. жаваранак м. – паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), жаваранка ж. – пераважна паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, Станкевіч), жаваронка ж. – Гродз. (ЛАБНГ), жавараначка ж. – Драг. (ЛП), жарванак м. – Асіп., Гл., Акц., Светлагор., Маз. (ЛАБНГ), жаўранак м. – усх.-маг. р. (ЛАБНГ), жаўнарак м. –Крыч., Касц. (АЛА), жаўронак м. –Лельч. (Мат.Гом.), жаўранік м. – Рас. (ЛАБНГ), жарванка ж. – Старадарож., Калінк. (ЛАБНГ, АЛА), жарнаўка ж. – Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ), жаўранка ж. – спарадычна паўн.-усх.д. (ЛАБНГ, СЦБ, Каспяровіч, Станкевіч), жаўнарка ж. – Беш., Капат., Лельч. (АЛА), жаўрук м., жаўручок м. – Гродз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Станкевіч), жаўронак м. – паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Н. сл-сць), скаўронак м. – паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Н. сл-сць), скаронка ж. – Ашм. (ЛАБНГ), гарададолік м. – Лун. (Шаталава), гарадок м. – Лельч. (ЛП), целявоз м. – Рэч. (ЛАБНГ), трапятуха ж. – Маз. (ЛП). Жаўтабрушка (жоўтая пліска, а таксама аўсянка, амялушка) Невялікая пералётная пеўчая птушка з ярка-жоўтым падбрушшам і доўгім хвастом. жаўтабрушка ж. – паўдн.р., Лід., Навагр. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЛП, ПБ, НЛГ), жаўтапузік м. – Стол. (ЛП), жаўтагрудка ж. – Маз. (ЛП), жаўтушка ж. – Браг. (Мат. Гом.), жаўтыр м. – Светлагор. (Мат. Гом.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 242 ▶