СЦБ), зімавік м. 'парася зімовага прыплоду' — Ашм. (СПЗБ); парася ў дзікай свінні: вепраня н. — Навагр. (Мат. Гродз.), дзічанё н. — Валож. (СЦБ).
Трус
Невялікі свойскі грызун сямейства заечых.
трус м., трусік м. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч), трусь м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Насовіч), падтрус м. — Лоеў. (Янкова), кроль м. — паўдн. р., Гродз.р., а таксама Чэрв., Асіп. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом., Янкова), кролік м. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ), кароль м. — Шчуч., Кам. (ЛАБНГ, Шаталава), каролік м. — Малар. (ЛАБНГ), кроглік м. — Маст. (СПЗБ).
Самка: трусіха ж. — паўн. р., паўдн.р., паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ), трусіца ж. — Паст., Тал., Астр., Шчуч., Дзятл., поўдзень Мін.р., Вілен.р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз.), труска ж. — спарадычна асн.мас.г. (ЛАБНГ), краліха ж., кральчыха ж. — пераважна паўдн.р., а таксама спарадычна ў розных месцах (ЛАБНГ, Янкова), кралічка ж. — Пін. (ЛАБНГ), краліца ж. — поўдзень паўдн.-усх.з., Гродз.р. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Янкова), краглíца ж. — Маст. (СПЗБ), караліца ж. — Ваўк. (Сцяшковіч).
Трусяня: трусяня н., трусянё н., трусянёнак м.— адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. апыт.), краляня н. — усх.-пал.р. (Мат.Гом.), подтрус м. — Лоеў. (Янкова).
Тхор
Драпежная жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам.
тхор м. — агульн., акрамя паўн. - зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЛП, Бялькевіч, Насовіч), хор м. — Гарад., Беш., Ваўк. (ЛАБНГ), харок м. — Шарк., Пол. (ЛАБНГ), шашок м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Гарэцкі, Каспяровіч), смярдзюк м. — Навагр., Лельч. (ЛАБНГ, Мат.Гом.), хохлік м. — Гродз. (Сцяшковіч).
Самка: тхарыха ж. — Драг. (ЛП), шашыца ж. — Бераст. (ЛАБНГ).
Тхараня: тхараня н., тхаранё н., тхаронак м., тхаранёнак м. — адпаведна паўдн.-зах.д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. апыт.).
80 👁