кова, Яўсееў), кабась м. — Астр. (Сцяшковіч), кабусік м. памянш. — Бял., Петр., Лельч. (ЖС, Яўсееў), бораў м. — паўн.р., Латгал.р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ), крок м. — Валож. (СЦБ), рашняк м. — Лельч. (ЖС, Мат. Гом.), кормнік м. — агульн. (СЦБ, НЛ, З нар.сл., Мат. мін.-мал., Янкоўскі), сальнік м. — Мёр., Краснап., Лельч. (ЖС, НС, Бялькевіч), кастрат м. — Віц. (ДАБМ), кішкун м. — Нараўл. (ДАБМ), тучнік м. — Беластоц. р. (СПЗБ); парсюк, кормлены да каляд: каляда м. — Маладз. (СЦБ), каляднік м. — Лельч. (З нар.сл.); парсюк, кормлены да дзядоў: дзядовік м. — Віл. (СПЗБ); парсюк, які яшчэ не на адкорме: надворнік м. — усх. з. (ЖС, Юрчанка, Мат. апыт.); невялікі парсюк (або свіння): падсвінак м. — агульн. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, З нар.сл., Шаталава, Янкова, Янкоўскі), подсвінак (поцвінак, подсвіннак) м. — усх.-маг. р., усх.-пал. р. (Мат. апыт., Мат. Гом.), падсвінака ж. — Слуц. (ЖС), падсвіняка ж. — Маз. (ЖС), свіняка ж. — Кліч. (ЖС), свіннёнак м. — усх.-маг. р. (Юрчанка, Яўсееў), падпарасёнак м. — Ветк. (Мат.Гом.), гадунец м. — Жытк. (ТС), свінча ж., свінчо н., свінчага м. экспр. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, НС, Мат. Гом., Мат. апыт.), свінчок м. — Гом. (Мат.Гом.), мацюк м. — Брасл. (СПЗБ); парсюк, які перазімаваў: зімавік м. — Мсцісл. (Юрчанка).
Самец дзікі: дзік м. — пераважна цэнтр. з. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.), дзікі кабан, дзікі парсюк, дзікі вапер — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.), адзінец м., адзінюк м. — спарадычна ў розных месцах (Мат. апыт.), мурашнік м. — Гом. (Мат. Гом.).
Парася: парася н., парасятка н. памянш.; парасё н., парасётка н. памянш.; парасёнак м., парасёначак м. памянш. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх.д. (АЛА, СПЗБ, Мат. мін.-мал., Бялькевіч, Мат. апыт.), парасюк м. — Воран, Гродз., Пін. (АЛА), кабанчук м. — Стол. (ТС), дзюдзік м. ласк., дзюлік м. ласк., дзюлёк м. ласк. — агульн. (З нар. сл., Мат. апыт.), ёцка м. — Чэрв. (Шатэрнік), юцька м. 'парася ва ўзросце трох-чатырох месяцаў' — Петр. (ЖС), луцік м. 'добра дагледжанае парася' — Жытк., Петр. (ТС, З нар.сл.), ячук м. 'укормленае парася' — Краснап. (Бялькевіч), пацучок м. 'дагледжанае парася' — Лельч. (З нар.сл.); малое парася: цюнік (цунік) м. — Стол. (ТС, ЖС), чухунец м. — Краснап. (Бялькевіч); асянчук н. 'парася асенняга прыплоду' — Барыс., Слуц., Лельч., Маз. (СЦБ, ЖС, Н. сл-сць, Мат. Гом.), вяшняк м. 'парася веснавога прыплоду' — Шчуч., Уздз., Клецк. (СПЗБ, НЛ,
78 👁