Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
Нерасцілішча Месца нерасту рыбы. нерасцілішча н. — агульн. (Мат. апыт.), бойла н. — Жытк. ( H C). Несціся Рабіць кладку яец (пра птушак). нёсціся незак. — агульн. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), нясціся незак. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ), нёсца незак. — усх.-маг.р. (Мат. апыт.), класціся незак. — Нясв., Пруж. (ЛАБНГ), ліць незак. 'несці яйцы без шкарлупін' — агульн. (ЛАБНГ, Мат. апыт.). Раіцца Утвараць новую сям'ю (рой) i вылятаць з вулля. раіцца незак. - агульн. (ЛП), роіцца незак. - Брасл., Ваўк. (СПЗБ). Скінуць Дачасна пазбавіцда ад цяжарнасді скінуць зак. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖНС, Янкова), скінуцца зак. — Воран., Іўеў. (ЛАБНГ), скідацца зак. — Гродз., Бераст., Зэльв., Ваўк., Кам., Пруж. (ЛАБНГ), звёргнуць зак. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., спарадычна i ў іншых месцах (ЛАБНГ, СЦБ, 3 нар. сл.), ссыпаць зак. — Ушацк., Віл., Іўеў. (ЛАБНГ). 2Л0. СЛОВЫ, ЯКІЯ АБАЗНАЧАЮЦЬ ЗДАБЫВАННЕ ЖЫВЫМІ ICTOTAMI ЕЖЫ, IX ХАРЧАВАННЕ I КАРМЛЕННЕ Дзяўоці дзяўоці (дзяўосці, дзёбаць) незак., дзяўбаць незак., дзёўбаць незак. - асн.мас.г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч), даўоці' незак., даўбаць незак. — паўдн.р. (ЛАБНГ), дзябаць незак. — Жаб. (ЛАБНГ), дзябаць незак. — Гродз. (ЛАБНГ), дзюбаць незак. — паўн.-зах.з., а таксама Браг., Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ), дзюбаць незак. — Вілен.р. (СПЗБ), кляваць незак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўбці, дзяўбсці, дзяўбці, сямю
2 👁
 ◀  / 242  ▶