Жывёльны свет: тэматычны слоўнік (1999). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 242  ▶ 
Ацяліцца Вызваліцца ад бярэмя (пра карову, a таксама ласіху, аленіху). ацяліцца зак. - агульн. (СПЗБ, Станкевіч, Мат. апыт.), цяліцца незак. — усх.-маг.р. (Мат. апыт.), расцяліцца зак. — Вілен.р. (СПЗБ), выцеліцца зак. - Пух. (СЦБ), акідацца зак. - Слон. (H. сл-сць), акінуцца зак. — Лоеў. (Янкова), ацяліць зак. 'прывесці цяля' — агульн. (Мат. апыт.). Ашчаніцца Вызваліцца ад бярэмя (пра суку). ашчаніцца зак. — агульн. (Мат. апыт.), шчаніцца незак. — віц.-маг. г. (Мат. апыт.), апарасіцца зак. — Карэл., Нясв., Кобр. (ЛАБНГ), ашчаніць зак. 'прывесці шчанят' — агульн. (Мат. апыт.). Нераст Працэс адкладання самкамі рыб ікры i апладнення яе самцамі. нёраст м. - агульн., за выключэннем паўн.р. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Насовіч), нораст м. — паўн. p. (ЛАБНГ, 3 нар.сл.), нёрасць ж. — Бяроз., Кобр., Жаб. (ЛАБНГ), нёрас м. — Навагр., Карм., Капыл., Жлоб., Калінк., Лельч. (ЛАБНГ), нёра ж. — Стол. (ЛАБНГ), рас м. — Нясв. (ЛАБНГ), нераставанне н. — агульн. (Мат. апыт.), нерастоўка ж. — Par. (ЛАБНГ), бдила н. - Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, НС), бой м. - Жытк. (ТС). Нераставаць Адкладаць i апладняць ікру (пра рыбу). нераставаць незак. — агульн., за выключэннем паўночнай часткі паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Насовіч), нараставацъ незак. - паўночная частка паўн.-зах.з. (ЛАБНГ), нерасавицъ незак. — Навагр., Капыл., Калінк. (ЛАБНГ),расаваць незак. - Нясв. (ЛАБНГ), цёрціся незак. — усх.-маг.р. (ЛАБНГ), мятацца незак. — Рэч. (ЛАБНГ), біцца незак. — Ушацк., Мсцісл., Клім., Рэч., Стол., Лельч. (ЛАБНГ), іграць незак. — Кам. (ЛАБНГ), гуляць незак. — Карм. (ЛАБНГ), пускаць нёрасць (ікру) - Краснап., Пруж., Драг., Бяроз. (ЛАБНГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бдйла, расавйцъ, ікрў
2 👁
 ◀  / 242  ▶