паўн.-зах.з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз.), лагавіска н. — Ашм., Бяроз. (ЛАБНГ), лагавіла н. — зах.- пал. г. (ЛАБНГ, ЛП), логавіна ж. — Ваўк. (Мат. Гродз.), лагво н. — паўн.-зах. з., сл.-маз. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гродз., Мат. Гом., Янкоўскі), логва н. — Барыс., Чэрв. (СЦБ), лагмо н. — Гродз. р. (ЛАБНГ, Сцяшковіч), лагло н. — Асіп. (ЛАБНГ), лагвішча н. — Ветк. (ЛАБНГ, Мат. Гом.), логвішча н. — спарадычна паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ), логвіска н. — Лун. (ЛАБНГ), логвіна ж. — Лаг. (СЦБ), ложыва н. — Гор. (ЛАБНГ), лажавіска н. — Гродз. (СПЗБ), лежка ж. — Навагр. (Мат. Гродз.), лаўжо н. — Глыб. (ЛАБНГ, СПЗБ), лаўжышча н. — Паст. (СПЗБ), гняздо н. — агульн., акрамя ўсх.-пал.р. (ЛАБНГ), кубло н. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ), котлішча н. — Лях. (ЛАБНГ), стоклішча н. — Зэльв. (Н. сл-сць), качавішча н. — Добр. (ЛАБНГ); логава ваўкоў: ваўкаўня ж. — Астр., Ашм. (ЛАБНГ), ваўчарня ж. — Воран. (ЛАБНГ); логава свіней: гайно н. — віц.-маг. г., Пух., Раг. (СПЗБ, Бялькевіч, Яўсееў, Станкевіч), гайна н. — Бял. (Янкоўскі), ґулта ж. і н. — Паст., Смарг., Ашм., Іўеў. (СПЗБ, Станкевіч), ґушта ж. — Воран. (СПЗБ).
Мурашнік
Надземная частка жылля мурашак у выглядзе кучы, капца зямлі, лісцяў і г.д.
мурашнік м. — зах.з., спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Станкевіч), муражнік м. — Гродз. (Сл. Гродз.), мурашачнік м. — Лід., Рэч. (ЛАБНГ, СПЗБ), мурашэчнік м. — Воран. (ЛАБНГ), мурашэтнік м. — Шчуч. (Мат. Гродз.), муравейнік м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Бялькевіч, Мат. апыт.), муравельнік м. — Смарг., Гродз., Навагр., Саліг., Гом., Маз., Хойн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, СПЗБ, Шаталава), муравеннік м. — спарадычна паўн.-зах. з. (АЛА, СПЗБ, Шаталава), мураўнік м. — Гродз., Брэсц., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ), мураў м. — Жытк. (ЛАБНГ), мураўль м. — Ганц. (ЛАБНГ), мураўля ж. — Лельч. (ЛАБНГ), муравель м. — Іван., Пін. (ЛАБНГ), муравей м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА), муравінец м. — Лун. (ЛАБНГ), мурахвінец м. — Лун. (ЛАБНГ), мураўё н. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гродз.), мураўе н. — Акц., Светлагор., Стол., Калінк. (ЛАБНГ), мурахаўё н. — Рэч. (ЛАБНГ), муршаўня ж. — Слуц., Саліг. (З нар. сл.).
84 👁