Старонка 106
◀ / 242 ▶
2.3. НАЗВЫ МЕСЦА ВЫРОШЧВАННЯ ЖЫВЫМІ ІСТОТАМІ МАЛЫХ Бярлог Зімовае логава мядзведзя. бярлог м. — асн.мас.г. (ЛАБНГ, ТС), бярлога ж. — агульн. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), бярліна ж. — Гом. (ЛАБНГ), мярлог м. — Рас., Ушацк., Віц., Леп., Лаг. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), мярлога ж. — Сен. (Каспяровіч). Гняздо Жыллё птушак: гняздо н. — агульн., акрамя ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.), нязд н. — Драг. (ЛАБНГ), мязд н. — Гродз. (СПЗБ), кубло н., кубелца н. памянш., кубельца н. памянш. — усх.-пал.р., паўдн.-усх. з., Іўеў., Чэрв., Пін. (ЛАБНГ, Мат.Гом., ТС, СЦБ, Янкоўскі, Сцяшковіч), кубала н. — Брэсц. (ЛАБНГ), купала н. — Карэл. (ЛАБНГ), купяла н. — Навагр. (ЛАБНГ), купела н. — Слаўг. (Мат.Маг.), ґулта ж. і н. — Астр., Вілен. р.(СПЗБ), ґушта ж. — Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ); гняздо бусла: буслоўка ж. — Чэрв., Раг., Люб., Акц., Рэч., Петр., Маз., Лельч. (ЛАБНГ), буслаўка ж. — Лях., Старадарож. (ЛАБНГ), буслянка ж. — Нясв., Слуц., Чэрв., Лун., Саліг., Старадарож. (ЛАБНГ), бусленіца ж. — Калінк., Хойн. (ЛАБНГ), бусліна ж. — Ганц. (ЛАБНГ), бусняўка ж. — Бяроз., Малар. (ЛАБНГ, ЖНС), бусніца ж. — Драг. (ЖНС), бухлаўка ж. — Ганц. (ЛАБНГ). Гняздо вавёркі: хайлук м. — Жытк. (Мат. апыт.), клундук м. — спарадычна паўдн.р. (Пяткевіч). Асінае вісячае гняздо: матлях м. — Шчуч. (СПЗБ). Гняздо жабы: хайлук м. — Старадарож. (НС) Логава Паглыбленне ў зямлі, якое служыць зверу жыллём. логава н. — асн. мас.г., спарадычна зах.- пал. г. (ЛАБНГ, Мат. Гродз., Мат. апыт.), логаў м. — Пол. (ЛАБНГ), логаўе н. — Слаўг. (ЛАБНГ), лагаўё н. — Астр. (Мат. Гродз.), лагаўе н. — Лёзн. (ЛАБНГ), логавішча н. — спарадычна паўдн.-усх.з. (ЛАБНГ), лаговішча н. — Пух. (СПЗБ), лагавішча н. —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 242 ▶