Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ХОЦЬ ЗАВАЛГСЯ. Усяго многа. Яблык, дулей гэты год хоць заваліся. Бусяж Міл. ХОЦЬ ЗАЛГСЯ. Многа, колькі хочаш. Летом наша карова много малака дае, ni, хоць заліся. Скураты Квас. ХОЦЬ ЗАРЭ'Ж. Так скажуць, калі немагчыма штонебудзь выканаць, успомніць, зрабіць, зразумець. Хоць зарэж, ні помню, калі маё вяселле было: ці на Сёмуху, ці на Пятра. Заполле Кос. ХОЦЬ 3 ГАРМАТЫ СТРАЛЯ'Й. Моцна спаць, цяжка разбудзіць. Натаміўся мой гаспадар за цэлы дзень, дрова рубаючы. То спіць, хоць з гарматы cmpaляй, ні разбудзіш. Размеркі Стайк. ХОЦЬ 3 КАЛЕ'НА ВЫ'ЛАМІ. Настойліва дабівацца свайго. Настала жонка, адно давай купім зяцю машыну. Пытаюся: "А грошы дзе? " Кожа: хоць з калена выламі, a знайдзі. Алыпаніца Квас. ХОЦЬ 3 0 'ЛАТОМ АСЫ'П. Hi пры якіх умовах. Tы мяне хоць золотом асып, а замуж за яго ні пайду. Лепш у дзеўках звякую. Старажоўшчына Кос. ХОЦЬ ЗУ БЫ НА ПАЛГЦУ КЛАДЗГ. Няма чаго есці. Получку ні даюць, запасы ўсе скончыліся, хоць зубы на паліцу кладзі. Заполле Кос. ХОЦЬ ІГО'ЛКІ ЗЫРА'Й. Відно, светла (пра месячную ноч). Месяц поўны, відно, хоць іголкі збірай. Грыўда Міл. ХОЦЬ ІКО'НУ МАЛЮ'Й. Вельмі прыгожы. Такі хлопяц харошы ў Антося, хоць ікону з яго малюй. г.Косава. ХОЦЬ КАРАВУ 'Л КРЫЧЫ'. Падымаць з крыкам. Спяць ранком, хоць каравул крычы - ні падымяш. Гэто ж усю ноч на той дзіскацекі пратаўкліся. Мілейкі Міл. ХОЦЬ КАСО'Ю КАСТ. Вельмі многа, процьма (пра ягады, грыбы). Зайшоў у Занкаўшчыну - грыбоў, хоць касою касі. Алынаніца Квас. ХОЦЬ КАЦГСЯ. Роўная, без выбоін (пра дарогу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зырай, страляй
8 👁
 ◀  / 310  ▶