вяроўкі ві. Скураты Квас. ХОЦЬ ГАЛАВО'Ю АБ СЦЕ НУ БГСЯ. Так кажуць, калі трапляюць у цяжкае становішча. У калхозі як плацілі? Ніяк. Дзеці галодныя сядзяць, a німа чаго даць. Хоць галавою аб сцену біся. Во як было. Але неяк вьіжылі, агарод ратаваў. Юкавічы Стайк. ХОЦЬ ГАЛАВО'Ю Ў ПЯТЛЕ'ЙКУ ЛЕЗЬ. Так скажа чалавек, што трапіў у цяжкае становішча i не бачыць выйсця з яго. Абклалі пасля вайны падаткамі, а плаціць ні было чым. Насядааюць фінагенты: давай іўсёі Было, хоць галавою ў пятлейку лезь. Заполле Кос. ХОЦЬ ГАЦЬ (ГРЭ'БЛЮ) ГАЦГ. Многа. На Ілью фэст у Бялавічах. Людзі з 'язджаюцца з усяе акругі. То дзяўчат-хоць гаць гаці, якіххочаш. Хлопцам на выбор. Хрышчонавічы Квас. ХОЦЬ ГВАЛТ (КАРАВУ'Л) КРЫЧЫ. Пра бязвыхаднае становішча. Соломы маловато прывёз, німа чым падсцілаць. У хляве жывы патоп, хоць каравул крычы. Гошчава Стайк. ХОЦЬ ГРАБЛЯ'МІ ГРАБГ. Шмат, многа. Грыбоў столькі ў лесі, хоць граблямі грабі. Хрышчонавічы Квас. ХОЦЬ ДА РА НЫ ПРЫКЛАДЗГ. Так кажуць пра добрага чалавека. Мая нявестка такая добрая, хоць да раны прыкладзі. На мацяру ўдалася, тую ўсе хвалілі. Альшаніца Квас. ХОЦЬ ЖЫВЫ' Ў ЗЕ МЛЮ (У МАГГЛУ) ЛЕЗЬ. Аб пачуцці адчаю, бяссілля ад немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з цяжкага становішча. Боль нязмерны, хоць жывы ў землю лезь. Панкі Люб. Нязмерны вялікі, не паддаецца вымярэнню. ХОЦЬ ЗАБГ. Г.зн. згодны на самае страшнае пакаранне, але... Хоць забі, ні памятаю, ад кого пачула, шчо муку тайную будуць прадаваць. Пабегла, а ўжэ разабралі. Позно мне сказалі. Ёдчыкі Квас
Дадатковыя словы
грэблю
11 👁