Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
з хаты. Не дай Бог хварэць. Так абрыдло ў чатырох сценах сядзець, здэцца, воўком выў бы. Размеркі Стайк. У ЧЫМ ТОЛБКІ ДУША' ТРЫМА'ЯЦЦА. Худы, кволы чалавек. Паляжаў мой сусед з месяц у бальніцы, убачыла: у чым толькі душаяго трымаяцца. Так высох, золажэў. Гошчава Стайк. У ША'ПКУ СПАЦЬ. Бяздзейнічаць, пасіўнічаць. Людзі яблыка з колхозного саду валочаць, а ты ў шапку спіш. Прыедуць унукі i даць ні будзя чаго. Заполле Кос. У Я'БЛЫКА. Так кажуць пра каня з цёмнымі круглымі плямамі. Па разнарадцы далi ў наш колхоз жарабца. Орліком назвалі. Высокі, танклявы, у яблыка. Усё прадсядацяль на ём ездзіў. Заполле Кос. УЯДА'ЦЦА (УЕ'СЩСЯ) Ў КО'СЩ. Надакучыць, назаляць. Што ты, жонка, мне кожны дзень яечню смажыш? Я хутко закукарэкаю. Яна мне ў косці ўжэ ўелася. Грыўда Міл. X ХАВА'ЦЦА (СХАВА'ЦЦА) ЗА ПЛЕ'ЧЫ. Перакладваць клопаты на іншага. Мая суседка лёгко пражыла: нідзе сама ні паклапацілася, усё за мужыковы плечы хавалася. Скураты Квас. ХАВА'ЦЦА (СХАВА'ЦЦА) ЗА ЧУЖЫ'Я СПГНЫ. Ухіляцца ад работы. На колхозной рабоці так: адзін наробіцца, аж плечы шумяць, а другі за чужымі спінамі хаваяцца. А як получку, то дай добрую. Ёдчыкі Квас. ХАВА'ЦБ ВО'ЧЫ. Не глядзець у вочы другому, адчуваючы віну. Нарабіла языкоў пра мяне, а зара ўбачыліся ў аўтобусі, то вочы хавая, бо брыдко стало. Грыўда Міл. ХАВА'ЦБ (СХАВА'ЦЬ) КАНЦЭ' Ў ВО ДУ. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Збіў машынаю старого чалавека i ні пакаралі: бацько начальнік, то выгарадзілі, схавсті канцэ ў воду. Размеркі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблажэў, косщ, схавацца, схаваць, уесщся, уядацца, хавацб, хавацца, чужыя
11 👁
 ◀  / 310  ▶