Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
я замуж вышла? Прыехалі электрыкі свет праводзіць у сяле. На музыках убачылася са сваім Мікалаём. Адразу ўтрэскалася ў яго па вушы, а ён у мяне. I ж ивем, дзякаваць Богу. Хутко залатое вяселле спраўляць будзям. Заполле Кос. УТУЛГЦЬ ВУ 'ШЫ (ХВАСТА'). Пабаяцца, страціць самаўпэўненасць. Дачуліся людзі, што ні хочуць даваць першаго ўкосу. Сабралісяўсе на бригаду. Як даліў косці аграному, то ўтуліў хваста ды ходу. Але на другі дзет пайшлі на болото мераць дзялкі. Шдаром кажуць: граза на лес ні ідзе. Мілейкі Міл. Граза - пагроза. УТЫКА'ЦЬ (УВАТКНУ 'ЦЬ) HO'CA. Умешвацца. Усюды ты ўлезяш, ва ўсё табе трэба ўваткнуць носа. Квасевічы Квас. У ХВАСЦЕ'. Ззаду ўсіх плесціся, цягнуцца. Вечно ты ў хвасце пляцешся. Варушыся трохіі Була Міл. У ХВОСТ I Ў ГРЫВУ'. Моцна пакараць. Пасвіў кароў. Заснуў, a яны ў шкоду. Ды брыгадзір нарваўся. Даў мне iў хвост i ў грыву. Квасевічы Квас. У ЦАНЕ'. Дорага каштаваць. Картоплі ўрадзілі, то поросята будуць у цане. Галік Міл. У ЦВЯРО'ЗЫМ РО'ЗУМІ. У поўнай свядомасці. Мой дзядзько паміраўу цвярозымрозумі. Папрасіў, кабяго памылі, пабрылі, лёг на лаўку i памёр. Размеркі Стайк. УЦЕ'РЦІ НО СА. Даказаць сваю перавагу. Помятою, ано колхозы сталі. Гаралі громадою. То я ўсім уцёр носа: больш за ўсіх згараў. A шчо - быў малады, здоровы, дужы. Заполле Кос. У ЦЁ'МНУ ГО'ЛОЎ ПІЦЬ. П'янстваваць. Піў у цёмну голоў, то конец сабе знайшоў: учора пахавсті. г.Косава. У ЦЁМНЫМ МЕ'СЦЫ. Там, дзе няма людзей. Пападзецца ён мне ў цёмным месцы, то я яму намылю пыку. Будзя знаць, як чужых жанок мацаць. г.Косава. У ЧАТЫРО'Х СЦЕ НАХ СЯДЗЕ'ЦЬ. Не выходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hoca, пянстваваць, сядзець, утыкаць, уцерці, чатырох
12 👁
 ◀  / 310  ▶