Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
паймаю ў агародзі, то ўкарачу рукі. Рацкевічы Міл. УКАРАЦГЦЬ ЯЗЫ'КА. Прымусіць маўчаць. Ты сёні много гаворым. Слухай, укараці языка, ты ўсяе праўдьі ні ведаяш. Яглевічы Ягл. УКГНУЦЬ АГОНЬ У ХАТУ. Пасварыць. Суседка як прыдзя, так i ўкіня агонь у хату. Алыпаніца Квас. УКЛА'ДВАЦЬ (УКЛА'СЦІ) ДУ1ИУ. Моцна любіць. Шчо ні вазьму бацькаво: ці то сакеру, ці то пілу, ці то касу - усё да рукі, усё да ладу даведзяно, ва ўсё ён душуўклаў. Заполле Кос. УКЛА'ДВАЦЬ (УКЛА'СЦІ) Ў ГО'ЛОЎ. Навучаць. Hi хоча хлопяц вучыцца. I шчо яму рабіць? Свой розум у голоў ні ўкладзеш. Азярцо Падст. УЛЕ'ЗЦІ 3 ЯЗЫ'КОМ. Умяшацца, нашкодзіць сказаным. Якулезя свякроў з языком, так з мужыком i nacваруся. Сенькавічы Падст. У ЛЕС HI ЎЦЯЧЭ'. Бедаваць не трэба, нічога не зробіцца. Сёні нядзелька, ні ідзі касіць: работа ні воўк, у лес ні ўцячэ. Скураты Квас. У ЛІСГЦЫ ПАД ХВАСТО'М ЗАПЛЕ'ЦЕНА ХВАРАСТО'М. Так скажуць пра дзяўчыну, якая без патрэбы падкрэслівае сваю цнатлівасць. Лушчык B.I., 1930 г. н., 2001. Алыданіца Квас. У ЛО'ЖЦЫ ВАДЫ ЎТАПГЦЬ. Зрабіць зло. Такі паскудны чалавек, гатоў кожнаго ў ложцы вады ўтапіць. Скураты Квас. У ЛЮ'ДЗІ АДДАВА'ЦЬ (ВЫПРАЎЛЯ'ЦЬ, ІСЦГ). Аддаць у парабкі. Як прыехалі з бежанства, то мяне бацько ў людзі аддаў: у Сіняўцы кароў пасвіў. Заполле Кос. У ЛЮ'ДЗЯХ. У людным месцы, сярод людзей. Пажыў у людзях, то i чалавеком стаў. Руда Падст. У МАСЦЬ (ПАД МАСЦЬ) ГАВАРЫЦЬ. Дагаджаць. 3 маею жонкаю цяжко пасварыцца. Яна ўмея ў масць гаварыць. Ад свае мацяры навучылася. Тая ўвесь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддаваць, выпраўляць, заплецена, укладваць, укласці, улезці, хварастом, хвастом
10 👁
 ◀  / 310  ▶