Ах, як ён мяне ў дурнях пакінуў. Згаварыліся па цымент ехаць у Ваўкавыск. Сказаў, каб я ў пяць часоў як штык готовы быў. Прастаяў я цэлы ранок, яго ждучы. А ён сам, адзін, без мяне паехоў г.Косава. У ДЫМ (У ДЫМГНУ). Быць моцна п'яным. Мой учоры хадзіў у лес, каб ляснік паказаў, дзе дрова браць. Узяў з сабою бутылку. То набраўся ў дым, ледзьве дахаты прыпоўз. Там бутылкою ні абышлосё. Альшаніцы Квас. УЕ'СЦІСЯ Ў КОСЦЕ Надакучыць, абрыднуць. Такая шкодлівая карова. Усім у косці ўелася: i нам, i пастухам. Здалі, то i не шкада было. Хоць дамалака была добрая. Гошчава Стайк. УЗБГЦЦА НА ГАСПАДАТКУ Разжыцца, прыдбаць. У войну i каня забралі, i карову. Але, дзякуй Богу, паціху разжыліся, узбіліся на гаспадарку. Була Міл. УЗЯ'ЦБ САБЕ' Ў ТОЛК. Зразумець. Ніяк ні возьму сабе ў толк, як ходзіць гэты аўтобус. Кожны месяц расклад мяняюць. Бусяж Міл. УЗЯЦЬ У ЛЕШЧАТКІ (У ЛЯШЧОТКІ). Трымаць у строгасці, падпарадкаваць. Як мужыкузяў у лешчаткі, то во якая гаспадыня стала. Заполле Кос. Лешчатка а) тонкая дошка; б) медыцынская шына. УЗЯЦЬ У ЛУ'КАТКЕ Абкружыць, насесці з усіх бакоў. Адступалі ў початку войны. Як узялі немцы ў лукаткі, то ледзь вырваліся. Заполле Кос. У IX СВАЕ' ВЯСЕ'ЛЛЕ, А Ў НАС СВАЁ'. У кожнага свой інтарэс. Пайшлі ў колхоз буракі рваць, то аддзяліліся ад нас маладыя. Ну, i хай: у іх свае вяселле, а ў нас свае. Кушняры Падст. У КАПЕ'ЯЧКУ Вельмі дорага. Мне вяселле ў добрую капеячку абыдзяцца, я знаю. Але нічого ні пашкадую, а дочачцы сваей зраблю вяселле на славу, бо яна ў мяне адненькая. Любішчыцы Люб. УКАРАЦ'ЩЬ РУ'КІ. Адвучыць красці. Яшчэ раз
Дадатковыя словы
лукатке, пяным, рукі, уесціся, узяцб, укарацщь
10 👁