Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПАМІРА'ЦЬ АД СМЕ ХУ. Рагатаць. Баіцца жонкі як агню. А гэто быў падпіў, давай сварыща. А на гуліцы. То людзі слухалі i паміралі ад смеху. Падстарынь Падст. ПАМО'ЖА ЯК МЁ'РТВАМУ КАДЗГЛО. Шяк (не дапаможа). Як чалавек сам ні адужая хворобу, то гэтыя таблеткі памагаюць як мёртвому кадзіло. Заполле Кос. ПАМЯНЕ'Ш (ПАПО'МШШ) МАЕ СЛО ВО. Так выказваюць упэўненасць, што сказанае абавязкова збудзецца, здзейсніцца. Казаў табе: стар хату вокнамі да сонца. Ш паслухоў. Яшчэ ні раз памянеш мае слово. Вышло - у хаці як у цюрме: цёмно, сыро. Бо сонца мало. Алыпаніца Квас. ПАМЯНЯ'ЦЬ БЫ КА НА ШДЫКА. Нявыгадны абмен, няўдалы гандаль. Надто хацелаў горадзі жыць. Продала хату ў сяле, купіла кварціру ў горадзі. А тая кварціра на пятом этажэ. Летом гарачэ, зімою холодно. Цяжко падымацца. Шкадуя зараз, кажа: памяняла быка на індыка. г.Івацэвічы. ПАМЯЦЬ КУРЫ'НАЯ. Дрэнная, слабая (памяць). Пазычыла грошы i ні аддаеш. Яны мне з неба ні падаюць. Забылася яна! Што? Памяць курыная? Заполле Кос. ПАНА' ДЗІЛ АСЯ СВІНЯ' Ў АГАРО'Д. Спадабалася лёгкая нажыва. Бачыш, панадзілася свіня ў агарод. Унук мой ведая, калі пенсію прыносяць. Прыдзя, збедніцца, дай, баба, на курыво. Зарабі ідзі, кажу. Курыць навучыўся - навучыся грошы зарабляць. Скураты Квас. ПА'Ш НА ЎСЕ CA'HI. Так скажуць пра мажнага чалавека. Ну, ты i разрабілася: пані на ўсе сані. Ты ў аўтобусі адна за дваіх место займаяш. г.Косава. ПА НУТР'У (ПА СЭ'РЦЫ). Даспадобы. Тры сыны ў мяне, тры нявесткі. От меншаго жонка мне па нутру: гэдака хутка, бы я. У яе ўсё ў руках гарыць, усё ладзіцца. А як зварыць, то не ад'есціся. Мілейкі Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cahi, адесціся, мёртваму, памяняць, паміраць, папомшш, паш, сэрцы
14 👁
 ◀  / 310  ▶