пальцом ні паварушьщь па гаспадарцы. Панкі Люб. ПА'ЛЬЦОМ ПХА'НАЯ. Каўбаса хатняга прыгатавання. Німа смачнейшае каўбасы, як пальцом пханая. Корачын Жытл. ПА'ЛЯЦ АБ ПА'ЛЯЦ Ш СТУ'КНУЦЬ (Ш ЎДА'РЫЦЬ). Гультаяваць. Папрасіла суседка мяшка паддаць на плечы з картоплямі. Узяўся спачатку, а пасля кінуў, кажа: "Алена, я ж у адпуску". Цэлы месяц прагультаяваў, паляц аб паляц ні ўдарыў, усё водпуск спраўляў. Алыпаніца Квас. ПАЛЯЦЕ'ЦЬ 3 МАТЫЛЯ'МІ. Памерці. Забярэ смерць, з матылямі не паляціш. Бялавічы Квас. ПА'ЛЯЦ У РОТ HI КЛАДЗГ. Востры на язык хто. Ты яму слово, а ён табе дзесяць у адказ. Яму паляц у рот ні кладзі, з ім не згаворышся. Рыхтык дзед покойны. Той такі быў. Заполле Кос. ПАЛЯЧЫ'ЦЬ ГО'ЛОЎ. Пахмяліцца. Наняла суседа картоплі абгараць. Кажа, пакуль ні палячу голоў, рабіць ні змагу. Прыйшлося ў магазін бегчы. Квасевічы Квас. ПАМА'ЗАЦЬ ПА ГУБА'Х. Даць хабар. Пайшла да дохтара, то на мяне, старую, глядзець ні хоча. Але як добра памазоў сын яму губы, паклаў у бальніцу. г.Івацэвічы. ПА МАЛАДО 'СЦІ. Па нявопытнасці. Памаладосці ўсе мы бацькам клопату даем, ні слухаям іх. Але як наб 'ем шышок на лбе, то бярэмся за розум, пачынаям разумець бацькоў. Жамайдзякі Міл. ПАМША'Й ЯК ЗВА'ЛІ. Згінуць, прапасці. За солдата замуж пайшла. Вяселле зрабілі. Ну, ён паехоў бацькоў праведаць недзі ў Расію. Паехоў - i памінай як звалі. Ды людзі смяяліся, шчо на паявой кніжцы распісаліся. Алынаніца Квас. ПАМІНА'ЦЬ (ПАМЯНУ'ЦЬ) ДОБРЫМ СЛО'ВОМ. Успамінаць пра чалавека з дабрынёю i ўдзячнасцю. Помянем добрым словом Антося. Доброй душы быў чалавек. Пухом яму зямля. г.Івацэвічы
Дадатковыя словы
губах, паляцець, палячыць, памазаць, памшай, памянуць, стукнуць, ўдарыць
19 👁