ЛУ'СКАЦЬ ЯК АРЭ'ШКІ. Легка спраўляцца з чым-небудзь. Мой унучок задачкі як арэшкі пуская, любую за пяць мінут рошыць. г.Івацэвічы. ЛЫКО Ш ВЯЗА'ЦЬ. Напіцца да страты прытомнасці. Прышоў ад зяця, то лыка ні вяжа. I ні брыдко яму гэдык напівацца. Скураты Квас. ЛЫ'НДЫ БЩЬ. Гультаяваць. Дождж ідзе, у лесі рабіць ні можно, то цэлы дзет лынды 6'ем. Бялавічы Кос. ЛЫПАЦЬ ВАЧЫМА. 1. Саромецца. Украў сын матацыкла ў суседа пакатацца, а мне лыпай вачыма перад чалавеком. Руда Падст. 2. Маўчаць, не ведаць, што адказаць. Пытаюся ў мужыка, дзе ён падзеў грошы. Стаіць, лыпая вачыма. Алынаніца Квас. ЛЫ'ЧКО ПА РАМЕ' НЬЧЫКУ. Так скажуць пра хуткую перадачу паведамленняў, навін, плётак адзін аднаму. Ано прывязлі хвацкія боцікіў магазін, лычко napaменьчыку: проз гадзіну усё сяло зная. Квасевічы Квас. ЛЯЖА'ЦЬ КАЛО'ДАЮ. Гультаяваць. Ляжыш калодаю цэлы дзет, як табе i бокі ні баляць. Скураты Квас. ЛЯЖА'ЦЬ КРЫ'ЦАЮ. 1. Ляжаць ціха, спакойна. Лёг, то ляжы крыцаю, ні балбачы. Заполле Кос. 2. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Ляжыць крыцаю цэлы дзет, вады ў хату ні прынясе. Алынаніца Квас. ЛЯЖА'ЦЬ ЛОТМА. Безруху. Захварэў мой чалавек, логма ляжыць. Бялавічы Кос. ЛЯЖА'ЦЬ НА БО'ЖОЙ ПАСЦЕ'ЛІ. Быць пры смерці. Алена ўжэ на Божой пасцелі ляжыць, паследнія дзянькі дажывая. г.Косава. ЛЯЙЧЫ'НА ПАД ХВОСТ ПАПА'ЛА. Пратаго, хто ўпарціцца,неслухаеіншых. Усё.ягоўжэніхтонізрушыць з месца, яму ляйчына пад хвост папала. Будзя стаяць на сваём да канца. Гэто ні першы раз. Мілейкі Міл. ЛЯ'ПАЦЬ (МАЛО'ЦЬ) ЯЗЫ'КОМ. Балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што. Памаўчы, дай другім ака
Дадатковыя словы
вязаць, лускаць, ляпаць, малоць, языком
17 👁