а зыспаду чарвівы. Воля Жытл.
ЗЫХОДЗІЦЬ незак. Узыходзіць (пра месяц, сонца). Зышоў месяц, відно будзя ехаць. Жытлін Жытл.
ЗЯВА ж. ткац. Той прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, кудою ходзіць чаўнок. Аснова павінны быць тугою, нацягнутаю, каб была добрая зява. Заполле Кос.
ЗЯЗЮЛЬКІНЫ СЛЁЗКІ мн. бат. Дрыжнік. Зараз рэдко сустракаюцца, а даўней много паплавоў было, то і зязюлькіных слёзок было много, бо растуць яны ў траве. Заполле Кос.
ЗЯКРАТЫ прым. Тое ж, што і з і р к а т ы. Харошы зяць у Алены, ано зякраты. Заполле Кос.
ЗЯЛЕПУХА ж. 1. Бледны, худы чалавек. Ой, зялепуха, калі ты ўжэ паправішся. Ятвезь Квас. 2. Недаспелая садавіна. Не еш зялепухі, жывот будзя балець. Бараны Ягл.
ЗЯРНЯ н. Ядро арэха. У гэтым годзі зярня ў арэсі велькае. Заполле Кос.
80 👁