ЗАТРУСІЦЬ зак. Зацерусіць (пра снег). Зіма блізко, снег ужэ поле затрусіў. Старажоўшчына Кос.
ЗАТУЎКА ж. Затаўка. Варыла капусту з затуўкаю, натто мой гаспадар любіць. Альшаніца Квас.
ЗАЎЗЕНТЫ прым. Заядлы, заўзяты. Харошы хлопяц і да работы заўзенты. Сакоўцы Міл.
ЗАЎША прысл. Заўсёды. Мой Іван заўша сам упраўляяцца па гаспадарцы. Бялавічы Кос.
ЗАХАДЗІЦЬ незак. Нервавацца, злаваць. Чаго ты гэдак захадзіла, хто на цябе што кажа. Галынка Міл.
ЗАХАЛАДНО прысл. Вельмі холадна. Мне з маім здароўем захаладно ў гэтом пальце. Гошчава Стайк.
ЗАХАЛОДАЦЬ зак. Стаць халодным, застыць. Дрыгва захалодала, ужэ можно есці. Грыўда Міл.
ЗАЦЕНЛІВЫ прым. Упарты, наравісты. Такі конь быў заценлівы, што курача пад хвост саджалі. Быч Стайк.
ЗАЦЕРКА ж. Зацірка. На вячэру зацерку вару з малаком. Заполле Кос.
ЗАЦІНГЛІВЫ прым. Тое ж, што і заценлівы. Каня купіў, ды такі зацінглівы, ні ведаю, што і рабіць. Квасевічы Квас.
ЗАЦІРАЧ м. стал. Бондарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках для ўстаўкі дна. Зацірач у бондара гостры, уторы павінны быць акуратныя. Заполле Кос.
ЗАЦЯГНУЦЬ зак. Завезці. Зацягнуў дочку зяць на край свету ў чужыя людзі. Размеркі Стайк. Скрывіць, пакласці сена, салому ў стозе пры адным баку. Стажка зацягнуў, каб бурай ні паваліло. Ёдчыкі Квас.
ЗАЦЯЛЕМКАЦЬ зак. экспр. Дайсці, дацягнуцца. Я яшчэ паціху зацялемкаю ў цэркоў, бо хочацца. Хрышчонавічы Квас.
ЗАШОРХНУЦЬ зак. Зашэрхнуць. Слава Богу, зямля зашорхла, цвярдзей пад нагамі будзя. Скураты Квас.
ЗАШЫКАТАЦЬ зак. Разнесці рэха. Гром якляснуў, то лес зашумеў увесь, зашыкатаў. Заполле Кос.
74 👁