Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
пасадзілі, пабаранавалі, тоўсе навярху. Галік Міл. ЗАПРА'ВА ж. Звычай, абрад. У Квасевічах на вяселляху цыганы" перадзяюцца, a ў нас, у Заполлі, ужэ німа таго, у насзаправа другая. Заполле Кос. ЗА'РА прысл. Зараз. Мамо, схаджу да цёткі, доўго ні буду, зара прыду. Альшаніца Квас. ЗАРА'ННЯ прысл. Рана. У сяле зарання ўстаюць. Верашкі Квас. ЗАРЭ'КАЦЦА незак. Даваць клятву, зарок ні рабіць што-н. Пасварылася была з зяцём, зарэкалася - не пераступлю парог яго хаты, ды дзе там, пайшла, унукоў хочу паглядзець. Хрышчонавічы Квас. ЗАСЕ'ДЖАНЫ дзеепрым. Аплоднены (пра яйцо). Гэтыя яйца ні бяры, яны заседжаныя. Гладышы Міл. ЗАСЛА'БКО прысл. Слабкавата. Заслабко воза ўвязалі, кабхоць сено прывязлі дахаты. Грыўда Міл. ЗА'СМАРГА ж. Пятля, зашмарга. Зрабі засмаргу, лягчэй развязваць шнурок будзя. Ёлкі Ягл. ЗА'СТАЦЬ незак. Засланяць, загараджваць святло. Не застуй, адыдзіся ад акна. Гошчава Стайк. ЗАСУКА'ЦЬ зак. Закасаць. Засучы рукава, а то намочыш. Була Міл. ЗАТАНУ'ЦЬ зак. Прапасці, згінуць. Затані ты ca сваім бердом, я ўдругіх пазычу. Куляшы Міл. ЗАТАРЭ'НЧЫЦЬ зак. экспр. Занесці. Захварэла была, то лячыць ні схацелі, пакуль торбу прысмакоў ні затарэнчыла. Грыўда Міл. ЗАТНУ'ЦЦА зак. Упарта стаяць на сваім, хоць i няправільным рашэнні. Як затнецца, то хоць кол на галаве чашы, на своём стаяць будзя. Дубітава Міл. ЗАТУ'КАЦЬ зак. дзіц. Знайсці i паведаміць аб гэтым стуканием. Я цябе затукала, можаш ні хавацца. Заполле Кос. ЗАТО'ЎСТЫ прым. Тоўсты звыш меры. Рука затоўстая, у слоік ні лезя. Харошча Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зарэкацца, засмарга, застаць, засукаць, затануць, затарэнчыць, затнуцца, затоўсты, затукаць
3 👁
 ◀  / 274  ▶