Старонка 84
◀ / 274 ▶
купіць. Харошча Міл. ЗАВІЎКА ж. абрад. Залом у жыце. Мая баба ўмела завіўкі развіваць, замову ведала. Альшаніца Квас. ЗАВОД м. Парода, радавод, якія праз многія пакаленні прадвызначаюць праяўленне пэўных здольнасцей, таленту. Мізюкі ўсе музыканты, бо такі іх завод. Заполле Кос. ЗАВУШЫНА ж. буд. Выемка, прарэз у верхняй частцы кроквы. У адной крокві завушына, а ў другой паляц. Паляц устаўляяцца ў завушыну. Заполле Кос. ЗАВЫСОКІ прым. Высакаваты. Яна малая, а жаніх завысокі для яе. Халап'я Падст. ЗАГАГУЛІНА ж. Няўмелае пісанне. Яшчэ ў школу ні ходзіць, а ўсё некія загагуліны малюя. Хадоркі Кос. ЗАГАНУЦЬ зак. 1. Намерыцца, захацець. Загануў паехаць у горад, кажа, вучыцца хачу. Аляксейкі Стайк. 2. Загадаць загадку. Баба заганула загадку, а адгадку ні хоча сказаць, нешчо ўсё смяецца. Старажоўшчына Кос. ЗАГАРЭВО н. мед. Радзімая пляма на целе чалавека. Кажуць, калі цяжарная жанчына спалохаяцца пажару і дачэпіцца рукамі да твару, то на тым месці ў дзіцяці загарэво будзя. Стайкі Стайк. 2. Зарава. Недзі пажар, яго ні відаць, толькі на небі загарэво. Заполле Кос. ЗАГАРЭЦЦА зак. Стаць гарачым ад сырасці (пра сена, салому). Усё сырое: і сено, і салома, і трава ў пакосах – загарыцца, калі паляжыць яшчэ. Скураты Квас. Сено ні дасохло, склалі ў стажок, а яно загарэласё. Заполле Кос. ЗАГНУЦЦА зак. Сагнуцца. Загнуўся, а адагнуцца ні магу: бяда з маёй спіною. Гошчава Стайк. ЗАГНЭМБІЦЬ зак. Замучыць, звесці са свету. Загнэмбіў Васіль сваю жонку, без пары на той свет пайшла. Альшаніца Квас. ЗАГРУБЫ прым. Таўставаты. Загрубы чаранок у лапаці, рукі ні трымаюць, не да рук. Аўсто Стайк. ЗАДЗЁРЫ мн. Завусеніцы на пальцах. Кажуць, задзёры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 274 ▶