ужэ, а і той плача ад яго. Руда Падст.
ЖМУТ м. І. Жменя, пук. Сено не раскідай, бачыш, ляжыць жмут, падымі: вясна яшчэ далёко. Заполле Кос.
ЖМУТ м. ІІ. Скнара. Такі жмут, нічого ў яго ні дапросішся. Альшаніца Квас.
ЖМЫХ м. 1. Макуха. Білі масло з сем'я льняного, з рыжыка, канапель, рапаку, і тыя выжымкі, лупавінне жмыхом называлі. Заполле Кос. 2. Жамерыны. Жмых – адыходы ад цукровых буракоў. Усё каравам калхозным давалі. Рацкевічы Міл.
ЖОЛУБ м. 1. Жолаб. Па жолубе сцякая вада. Верашкі Квас. 2. Карыта. Стаяў жолуб з вадою, там каней паілі. Размеркі Стайк.
ЖОМРЫЦЬ незак. экспр. Бурчаць, ныць. Чаго ты жомрыш цэлы дзень? Ужэ слухаць сіл маіх німа. Лазаўцы Міл.
ЖУЖАЛЬ м. Сок з мякаццю. Сок яблычыны паставіш на паліцу, як добра адстоіцца, то знізу жужаль збярэцца. Заполле Кос.
ЖУЙКА толькі адз. Жвачка. Нешчо карова жуйкі ні жуе, каб ні захварэла. Галік Міл.
ЖУЛІК м. перан. Бутэлька гарэлкі ў 250 гр. Даўней куплялі жуліка на двох. Вып'юць хлопцы і ўжэ п'яныя, а зараз паўлітры на аднаго мало. Альшаніца Квас.
ЖУЛЬМАН м. экспр. Жулік. Гэты малы жульман так і стараяцца падмануць бабу. Падстарынь Падст.
ЖУРАЎЛІНЫ мн. бат. Журавіны. Жураўліны – самая чыстая і здаровая ягада. Галынка Міл.
ЖЫБУРЫЦЬ незак. экспр. Паціху есці. Засталася дома, то цэлы дзень яно жыбурыць ды жыбурыць. Размеркі Стайк.
ЖЫВЫ прым. 1. Сапраўдны. Пажыў на Палессі, прыехаў, то жывы паляшук, па-паляшуцкі гаворыць. Гладышы Міл. 2. Халодны. Жывы вецер па хаці ходзіць. Гошчава Стайк.
ЖЫДКО прысл. Рэзка. Так жыдко жарыць гэтаго мяча:
72 👁