Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Квасевічы Квас. ЖАНО'ЧЫНА ж. экспр. Жанчына. Мой сын прывёз з Украіны жонку: хорошая жаночына. Боркі Падст. ЖА'РКІ прым. Гарачы (пра дровы). Бярозавыя дровы жаркія, маленько пален паложыш, a печ цэлыя суткі гарача. Стайкі Стайк. ЖА'РНУЦЦА зак. экспр. Ударыцца. Як жарнуўся патыліцай аблёд, аж у вачах цёмно стало. Заполле Кос. ЖА'РЫЦЬ незак. экспр. Біць, стукаць. Hi з таго, ні з сяго падышоў да мяне ды як жарня пад вухо, я i скруціўся. Заполле Кос. ЖАСМГН м. бат. Язмін. Жасмін - мая любімая расліна. Надто люблю, якпахня. Заполле Кос. ЖАЎНА'ТЫ прым. Так скажуць пра таго, у каго валляк пад барадой. Жаўната яна - пад барадой расце. Заполле Кос. ЖАЎЦЮХА' ж. мед. Жаўтуха. Аджаўцюхі даўней вошыў хлеб пхалі i елі. Була Міл. ЖАХАЦЕ'ЦЬ незак. Ярка гарэць, палаць, шугаць. Усю ноч маланка жахацела. Заполле Кос. ЖАХА'ЦЬ незак. экспр. Бліскаць (пра маланку). Маланка жахала ўсю ноч. Скураты Квас. ЖА'ХНУЦЦА зак. экспр. Стукнуцца, ляснуцца. Жахнуўся галавою ў прушняк, аж у вачах сцямнело. Сакоўцы Міл. ЖВІРО'ЎНЯ ж. Кар'ер, з якога бралі жвір. Жвіроўняўнас ля Косаўскаго лясніцтва. Заполле Кос. ЖВЫР м. Жвір. Жвыру прывёз на тынкоўку. Бусяж Міл. ЖМГНДА м. i ж. 1. пагард. Скнара. Мой покойны свёкар быў добры жмінда, але працаваў, стараўся, каб усё ў дом, а не з дому. Сенькавічы Падст. 2. Які любіць бурчаць, выказваць незадаволенасць. Дзеткі, німа як жыць з вашым бацьком: такі жмінда стаў. Есць, як ржа жалезо. Шукайце яму рады. Бялавічы Кос. ЖМГНДЗЩЬ незак. Выказваць незадавальненне, бурчаць. Стары жміндзіць i жміндзіць. Сыну сорок гадоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жарнуцца, жарыць, жахацець, жахаць, жахнуцца, жаўнаты, карер
4 👁
 ◀  / 274  ▶