ж ЖА'БА ж. вет. Хвароба кароў. Возьме ды нешчо шкура прыстаня на хрыбце ў каровы, кажуць, жаба прыстала. То гэту жабу трэба выломваць, адцягваць скуру ад спіны рукамі. Раз так, другі, трэці - i хвароба адстае. Альшаніца Квас. ЖА'БКА ж. перан. Абцас. Каб пяткі ў чаравіках ні сціраліся, прыбіваюць жалезныя жабкі. Заполле Кос. ЖА'ДНЫ 1. у знач. выказ. Мець патрэбу ў тым, чаго няма. Людзіў вайну быліжадны скарынцы хлеба. Харошча Міл. 2. у знач. займ. Ніводзін, ніякі. Ён без дроў сядзіць, жадного паленца німа. Альба Квас. ЖАБУРЭ'ННЕ н. бат. Раска. Дзе слабо вада цячэ, там жабурэння много. Азярцо Падст. ЖАЛАБГЦЦА незак. Карабаніцца, выгінацца (пра кару, дошкі). Даўней i карой яловай хаты, прыбудовы крылі. Адна бяда: на сонцы пачынае каражалабіцца. Заполле Кос. ЖАЛАПА'ЦЬ незак. Прагна піць. Не жалапай халоднае вады, прастудзішся. Халап'я Падст. Не жалапай гэдулькі вады, болопняш. Аляксейкі Стайк. ЖАЛЕ'ЗКО н. Лязо нажа, гэбля, фуганка i пад. Зрабі мне ca старой пілы жалезко на нож. Хадоркі Кос. Жалезко ў гэбліку файнае, гострае, стружку бярэ - ні чутно пад рукамі. Аўсто Стайк. ЖАЛЕЗІНА ж. дзіц. Асаблівым вобразам выгнутая тонкая труба ці арматура, якія служаць дзецям для коўзання па снезе, лёдзе. Нацягаяшся, бывало, гэтай жалезіны, ажно рукі баляць. Заполле Кос. ЖАЛЕ'ЗНЫ МАГАЗІ'Н м. Гаспадарчы магазін. У жалезном магазіне трэба купіць цвікоў: гарадзіцца думаю. Старажоўшчына Кос. ЖАЛЯ'ЗКО н. Toe ж, што i ж а л e з к о. Не паляніся падтачваць жалязко ў гэбліку: лягчэй на рукі будзя
Дадатковыя словы
жабка, жабурэнне, жалапаць, халапя
5 👁