Старонка 80
◀ / 274 ▶
Квасевічы Квас. ЖАНОЧЫНА ж. экспр. Жанчына. Мой сын прывёз з Украіны жонку: харошая жаночына. Боркі Падст. ЖАРКІ прым. Гарачы (пра дровы). Бярозавыя дровы жаркія, маленько пален паложыш, а печ цэлыя суткі гарача. Стайкі Стайк. ЖАРНУЦЦА зак. экспр. Ударыцца. Як жарнуўся патыліцай аб лёд, аж у вачах цёмно стало. Заполле Кос. ЖАРЫЦЬ незак. экспр. Біць, стукаць. Ні з таго, ні з сяго падышоў да мяне ды як жарня пад вухо, я і скруціўся. Заполле Кос. ЖАСМІН м. бат. Язмін. Жасмін – мая любімая расліна. Надто люблю, як пахня. Заполле Кос. ЖАЎНАТЫ прым. Так скажуць пра таго, у каго валляк пад барадой. Жаўната яна – пад барадой расце. Заполле Кос. ЖАЎЦЮХА ж. мед. Жаўтуха. Ад жаўцюхі даўней вошы ў хлеб пхалі і елі. Була Міл. ЖАХАЦЕЦЬ незак. Ярка гарэць, палаць, шугаць. Усю ноч маланка жахацела. Заполле Кос. ЖАХАЦЬ незак. экспр. Бліскаць (пра маланку). Маланка жахала ўсю ноч. Скураты Квас. ЖАХНУЦЦА зак. экспр. Стукнуцца, ляснуцца. Жахнуўся галавою ў прушняк, аж у вачах сцямнело. Сакоўцы Міл. ЖВІРОЎНЯ ж. Кар'ер, з якога бралі жвір. Жвіроўня ў нас ля Косаўскаго лясніцтва. Заполле Кос. ЖВЫР м. Жвір. Жвыру прывёз на тынкоўку. Бусяж Міл. ЖМІНДА м. і ж. 1. пагард. Скнара. Мой пакойны свёкар быў добры жмінда, але працаваў, стараўся, каб усё ў дом, а не з дому. Сенькавічы Падст. 2. Які любіць бурчаць, выказваць незадаволенасць. Дзеткі, німа як жыць з вашым бацьком: такі жмінда стаў. Есць, як ржа жалезо. Шукайце яму рады. Бялавічы Кос. ЖМІНДЗІЦЬ незак. Выказваць незадавальненне, бурчаць. Стары жміндзіць і жміндзіць. Сыну сорок гадоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 274 ▶