Старонка 79
◀ / 274 ▶
Ж ЖАБА ж. вет. Хвароба кароў. Возьме ды нешчо шкура прыстаня на хрыбце ў каровы, кажуць, жаба прыстала. То гэту жабу трэба выломваць, адцягваць скуру ад спіны рукамі. Раз так, другі, трэці - і хвароба адстае. Альшаніца Квас. ЖАБКА ж. перан. Абцас. Каб пяткі ў чаравіках ні сціраліся, прыбіваюць жалезныя жабкі. Заполле Кос. ЖАДНЫ у знач. выказ. Мець патрэбу ў тым, чаго няма. Людзі ў вайну былі жадны скарынцы хлеба. Харошча Міл. 2. у знач. займ. Ніводзін, ніякі. Ён без дроў сядзіць, жаднаго паленца німа. Альба Квас. ЖАБУРЭННЕ н. бат. Раска. Дзе слабо вада цячэ, там жабурэння много. Азярцо Падст. ЖАЛАБІЦЦА незак. Карабаніцца, выгінацца (пра кару, дошкі). Даўней і карой яловай хаты, прыбудовы крылі. Адна бяда: на сонцы пачынае кара жалабіцца. Заполле Кос. ЖАЛАПАЦЬ незак. Прагна піць. Не жалапай халоднае вады, прастудзішся. Халап'я Падст. Не жалапай гэдулькі вады, бо лопняш. Аляксейкі Стайк. ЖАЛЕЗКО н. Лязо нажа, гэбля, фуганка і пад. Зрабі мне са старой пілы жалезко на нож. Хадоркі Кос. Жалезко ў гэбліку файнае, гострае, стружку бярэ - ні чутно пад рукамі. Аўсто Стайк. ЖАЛЕЗІНА ж. дзіц. Асаблівым вобразам выгнутая тонкая труба ці арматура, якія служаць дзецям для коўзання па снезе, лёдзе. Нацягаяшся, бывало, гэтай жалезіны, ажно рукі баляць. Заполле Кос. ЖАЛЕЗНЫ МАГАЗІН м. Гаспадарчы магазін. У жалезном магазіне трэба купіць цвікоў: гарадзіцца думаю. Старажоўшчына Кос. ЖАЛЯЗКО н. Тое ж, што і жалезко. Не паляніся падтачваць жалязко ў гэбліку: лягчэй на рукі будзя.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 274 ▶