Е
Е форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць. Ёсць. Е сёні пенсія? Заполле Кос.
ЕГДЗІЦЬ незак. Ездзіць. Егдзіў мой бацько ў Косаво, ровара купіў. Лазаўцы Міл.
ЕДЛАВЕЦ м. бат. Ядловец. Едлавец расце па зялёным мху. Заполле Кос.
ЕЛДЫ мн. экспр. Валасы. Распусціла елды, як ведзьма. Прычашыся. Альшаніца Квас.
ЕЛІНА ж. Стары яловы лес. Зайдзеш у еліну, цёмно, і трава ні расце там. Заполле Кос.
ЕЛКІ прым. Ёлкі. Сало стало елкае, а пракапцілі едлаўцом, за малінку з'елі. Альшаніца Квас.
ЕСЦІСЯ незак. экспр. Сварыцца. Праз усё жыццё ядуцца – і не разыходзяцца. Бялавічы Кос.
ЕСЯНЁВЫ прым. Ясеневы. Есянёвыя лыжы моцныя. Альшаніца Квас.
Ё
ЁСЦЯКА форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць. Ёсць. Ёсцяка на свеці ўсякія цуды. Бялавічы Кос.
ЁЎЕ н. экспр. Беспарадак. Як у хаці ёўе, то і людзі прыйшлі. Размеркі Стайк.
81 👁