ДРЫГНУЦЬ незак. экспр. Згінуць, прапасці. Курыца дрыгнула, нечаго наелася. Азярцо Падст.
ДРЫН м. Тоўстая палка. Без дрына быка ў стойло ні зажанеш. Боркі Падст.
ДРЫПАЦЬ незак. экспр. Ступаць дробнымі крокамі. Як вучыцца хадзіць дзіця, то кажуць, дрыпая. Быч Стайк.
ДРЫГВА ж. кулін. Студзень. К Калядам дрыгвы навару, пірага спяку – вось і свято нам будзя. Квасевічы Квас.
ДРЭБАЛЫ толькі мн. Ашмоцце. Скідай гэту сукенку, адны дрэбалы засталіся. Заполле Кос.
ДРЭБЫ толькі мн. Рэбры. Карова захварэла, адны дрэбы тырчаць. Заполле Кос.
ДУБАЛЬТОЎКА ж. Суконная хустка. Дубальтоўка – вялікая суконная хустка. Альшаніца Квас.
ДУБАРЫНА ж. Халоднае надвор'е з пранізлівым ветрам. Дубарына, холад на дварэ. Галік Міл.
ДУБНЯЧОК ж. Невялікі малады дубовы лес. У дубнячку баравікі натто растуць. Заполле Кос.
ДУБІНА ж. Дубовы лес. Усю дубіну дзікі перарылі: жалуды шукалі. Харошча Міл.
ДУБЦЭ мн. Тонкія гібкія лазовыя пруты, якімі плятуць кошыкі. Дубцэ распарыш, каб не ламаліся, а тады кошыкі пляцеш. Заполле Кос.
ДУБЭЛЬТЫ толькі мн. Двайныя аконныя рамы. Як уставіш дубэльты, то ў хаці адразу пацяплея. Ёдчыкі Квас.
ДУЛЯ ж. 1. Ігруша. Дуля гэтая старая, яе яшчэ дзед садзіў. Скураты Квас. 2. Плады ігрушы. Надто гэтыя дуле смачныя. Хадоркі Кос. 3. перан. Закручаныя вузлом валасы на галаве жанчыны. З-пад хусткі дуля тырчыць. Була Міл.
ДУЦЦА незак. Хадзіць, калыхацца (пра балота). Крок ступіш па балоці, а кругом усё хадуном ходзіць, дуяцца. Заполле Кос.
ДУНДЗЕЦЬ незак. 1. абразл. Гаварыць пад нос, бубнець. Гавары ясно, ні дундзі сабе пад нос. Хрышчонавічы Квас.
75 👁