хороша, каб дай Бог хучэй жаніўся. Сенькавічы Падст. Дзеўкі ўсе харошыя, адкуль жонкі кепскія бяруцца. Плехава Любішч.
ДЗЁРНУЦЬ зак. экспр. Драпануць, уцячы. Напалохоў вартаўнік у садзе, ну мы і дзёрнулі. Воля Жытл.
ДЗІВАСІДЛО н. тое ж, што і дзевясідло. Дзівасіл. Высокая расліна, лапушыстая, цвіце жоўтым цветом. Дзівасідло садзяць у агародах. Ім лечаць бранхіты, гастрыты. Заполле Кос.
ДЗІКАЯ МОРКОЎ ж. бат. Маркоўнік. Дзікая моркоў падобная на свойскую, цвіце белым цветом, але, кажуць, ядавітая. Заполле Кос.
ДЗІКІ КАРАСЬ м. заал. Карась звычайны. Карасі бываюць розных відоў, мясцовы карась называяцца дзікім карасём. Размеркі Стайк.
ДЗІКІ ЛАНДЫШ м. бат. Купена. Корань дзікаго ландыша настойваюць на гарэлцы і націраюць паясніцу пры радзікуліці. Альшаніца Квас.
ДЗІЧ м. Зарослы расліннасцю балоцісты лес. У дзічы дзікі жыруюць. Заполле Кос.
ДЗЫГАЦЬ незак. Скакаць у даўжыню і вышыню. Андрэй у нас спартсмен: ажно на пяць метроў дзыгнуў. Сакоўцы Міл.
ДЗЫГНАТЫ прым. Высокі, танклявы. Некі ты дзыгнаты натто, хопіць ужэ расці. Размеркі Стайк. У мае дачкі сын такі дзыгнаты, аж брыдко. Панкі Люб.
ДЗЫГНУЦЬ зак. Саскочыць. Дзыгнуў з вішні і зламаў ногу. Заполле Кос.
ДЗЫНДЗАЛЬ м. экспр. Высокі чалавек. Пятнаццаць гадоў усяго, а такі дзындзаль. Квасевічы Квас.
ДЗЮБА м. і ж. груб. Чалавек з вялікім гарбатым носам. Гэты дзюба заўсёды ўсё бачыць, што трэба, а што не. Альшаніца Квас.
ДЗЮЎЧАТА мн. Дзяўчаты. Дзюўчата, хадземця ў лес па ягады. Альшаніца Квас.
73 👁